Вс, 09 февраля 2025
Прогноз погоды

Народному хору Кобринского Дворца культуры «Палескія перазвоны» - 50

28/10/2014 Праздники

Як выказаць свае ўражанні аб фальклорным калектыве, які радуе сваіх слухачоў ужо больш за палову стагоддзя? Можна прыгадаць незлічоную колькасць выдатных песен, якія сагравалі сэрцы ўсе гэтыя гады, добрыя ўсмешкі, з якімі госці выходзяць з залаў пасля канцэртаў, шчырыя апладысменты… А можна проста яшчэ раз адчуць ні на што не падобную атмасферу душэўнасці і цеплыні, якія нязменна суправаджаюць кожнае выступленне. Усё гэта і многае іншае ў чарговы раз падарыў сваім прыхільнікам народны хор Кобрынскага Палаца культуры “Палескія перазвоны”, які нядаўна адзначыў свой 50-гадовы юбілей.І ў гэты раз чароўны канцэрт дазволіў слухачам апынуцца ў сапраўднай казцы дзіўнай рускай, беларускай і ўкраінскай песні. І здавалася, што кудысьці зніклі ўсе моўныя і культурныя адрозненні - і засталася толькі спрадвечная магія песні, для якой, як вядома, не існуе ні межаў, ні часу, ні адлегласцяў.І зноў, як і 50 гадоў таму, “Палескія перазвоны” сустракалі гучныя крыкі “брава!”, шчырыя авацыі ад гледачоў самых розных узростаў - і, зразумела, кветкі. Свае віншаванні хору прыйшлі выказаць старшыня райвыканкама Аляксандр Зазуля, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Надзея Жук і віцэ-консул Генеральнага консульства Украіны ў Брэсце Раман Цяршоўчын. Ну а самай цудоўнай узнагародай і падтрымкай для калектыву, безумоўна, увесь гэты час з’яўляліся нязменнае прызнанне і любоў сваіх слухачоў. А яшчэ – песня…- Для мяне песня – невычэрпнае багацце, - расказвае кіраўнік хору Зоя Ястрэмская. – І сёння ўсе ўдзельнікі нашага хору жадаюць і любяць спяваць - таму і імкнуцца на сцэну, кіруючыся гэтым клічам сваёй душы. А калі мы з калектывам развучваем новую песню, то ўсе гатовыя працаваць без усялякай стомы літаральна да позняй ночы.Сапраўды, можна толькі здзіўляцца жыццёвай і творчай энергіі, якую імгненна распаўсюджваюць вакол сябе гэтая незвычайная жанчына і ўвесь калектыў пад яе кіраўніцтвам. Відаць, на самай справе песня з’яўляецца нейкім эліксірам бадзёрасці і маладосці… Можа, менавіта таму любое мерапрыемства з удзелам “Палескіх перазвонаў” нязменна пакідае самыя светлыя ўражанні – а пасля песень, выкананых з душою, проста хочацца жыць.Маргарыта ЛІТОШАНКА.Фота аўтара.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу