Ср, 09 октября 2024
Прогноз погоды

На пасяўной – беларускія волаты

13/04/2011 Сельское хозяйство

Сёлета веснавую сяўбу ў СВК “Вербнае” пачалі з аўса і хутка справіліся з гэтай задачай. Пасля  пераключыліся на ячмень, якога пасеяна 103 гектары пры плане 260 гектараў. Па стане на 4 красавіка, у самым разгары знаходзілася сяўба яравой пшаніцы, яе пасеяна 80 гектараў пры плане 160. Дарэчы, дзве апошнія культуры ў СВК знаходзяцца на асаблівым рахунку, паколькі тут вырошчваецца ў тым ліку і высакаякасны элітны насенны матэрыял. Ён заўсёды запатрабаваны.

Віталь Амельянчук адзначае, што сёлетняя веснавая кампанія ўскладняецца пераўвільготненасцю глебы, якая ў СВК “Вербнае” мае яшчэ і спецыфічную суглінкавую структуру. Менавіта таму амаль што палову ад ўсіх сельгасугоддзяў пакуль што нельга выкарыстоўваць.

Улічваючы ўсе фактары, у гаспадарцы паклапаціліся аб умацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы. Так, яшчэ летась у снежні быў набыты новы  энерганасычаны трактар  “Беларус-3022” з двума мастамі спараных колаў, а таксама ўніверсальны айчынны пасяўны агрэгат “АПП-6”. Яго плюсы  ў  кампактнасці, функцыянальнасці і павышанай манеўранасці. На сяўбе задзейнічаны яшчэ два энерганасычаныя трактары “Беларус” -2522” і “Беларус-2822”, пяць МТЗ-1221.

Дакладна, нібыта пад лінейку, на вытворчым участку ля в. Патрыкі з раніцы да вечара магутны  “Беларус-3022” сее пшаніцу. Механізатар Міхась Панікарэвіч сведчыць, што беларускі аграпрам на сучасным этапе выпускае даволі якасную, эканамічную і надзейную тэхніку, якая пакуль што ні разу не падводзіла. Паводле слоў галоўнага агранома СВК “Вербнае” Рамана Прохарскага, сяўбу збожжавых плануецца завяршыць у другой дэкадзе красавіка. На чарзе  - цукровыя буракі і кукуруза.

Раман МЕЛЬНІК.

Фота аўтара.

НА ЗДЫМКУ: (злева направа) механізатар Міхась Панікарэвіч, старшыня СВК “Вербнае” Віталь Амельянчук і галоўны аграном Раман Прохарскі ўдакладняюць планы па пасяўной кампаніі; новы трактар “Беларус-3022” у дзеянні.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу