Вс, 08 сентября 2024
Прогноз погоды

Минянка получила новый магазин

04/01/2012

У новым годзе – з новай крамай

...будуць жыхары вёскі Мінянка, дзе за некалькі дзён да Новага года адкрыўся магазін “Прадуктовы край” па вуліцы Чкалава, 4.

Яго гаспадыня – індывідуальны прадпрымальнік Наталля Чыбук - ужо не першы год звязана з гэтымі мясцінамі. Тут – гістарычная радзіма бацькі Наталлі, а сама яна апошнія пяць гадоў арандавала для гандлю невялікі будынак, які і сёння размяшчаецца побач з новай крамай. Прычым і ў гэтых, далёка не ідэальных і абмежаваных па плошчы ўмовах, ініцыятыўная і прадпрымальная дзяўчына дасягала даволі вялікіх абаротаў і аб’ёмаў продажу. І вось, пры непасрэднай падтрымцы і дапамозе кіраўніцтва ААТ “Кобрынрайаграсэрвіс” і сельскагаспадарчага вытворчага ўчастка “Мінянка” яна разам з мужам Сяргеем рашаюцца-такі ўзвесці ўласную краму.

- Мы ўпэўнены, што новая гандлёвая кропка ў першую чаргу будзе служыць для простых людзей, для пенсіянераў, – сказаў у сваёй урачыстай прамове ў час адкрыцця “Прадуктовага краю” дырэктар ААТ “Кобрынрайаграсэрвіс” Аляксандр Момлік. – Я упэўнены, што ў Наталлі Мікалаеўны ўсё атрымаецца, і ўсе будуць ведаць, што ў Мінянцы – выдатны магазін!

[gallery link="file" order="DESC"]

Тое, што новы магазін сапраўды закліканы максімальна задавальняць штодзённыя патрэбы вяскоўцаў, сведчыла і тая вялікая колькасць людзей, якія сабраліся на яго адкрыццё. Ганаровае права разрэзаць чырвоную стужку перад уваходам у “Прадуктовы край” было таксама прадастаўлена адной са старэйшых жыхароў вёскі – Надзеі Марчук, дарэчы, роднай сястры бацькі Наталлі, якая адразу гасцінна запрасіла ўсіх прысутных у светлую і прасторную залу, дзе на паліцах ужо чакалі пакупнікоў самыя разнастайныя тавары, пераважна беларускай вытворчасці. З рук гаспадыні крамы быў уручаны і навагодні падарунак першаму пакупніку, якім стала Вера Матусяк.

НА ЗДЫМКАХ: дырэктар ААТ  “Кобрынрайаграсэрвіс” Аляксандр Момлік шчыра віншуе Наталлю Чыбук з адкрыццём новага магазіна (варыянт: дырэктар ААТ “Кобрынрайаграсэрвіс” Аляксандр Момлік (справа) і начальнік сельскагаспадарчага вытворчага ўчастка “Мінянка” Міхаіл Чыж (злева) шчыра віншуюць Наталлю Чыбук з адкрыццём новага магазіна); гаспадыня “Прадуктовага краю” ўручае навагодні падарунак першаму пакупніку.

Тэкст і фота Яна ПАЛЕСКАГА.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу