Пн, 14 октября 2024
Прогноз погоды

Ливия мирная и военная глазами кобринского хирурга Руслана Берёзкина (+ фото-эксклюзив!)

20/12/2011 Здаровы лад жыцця

Кобрынскі хірург Руслан Бярозкін прабыў у Лівіі больш як год, стаў сведкай мірнага жыцця Лівіі і ваенных падзей. Аб гэтым ён распавядае сёння.

- Лівійскі шпіталь праз беларускую рэкруцерскую фірму шукаў урачоў у Беларусі. У выніку я апынуўся ў групе з 63 чалавек, адабраных з тысячы кандыдатаў. З Брэсцкай вобласці было тры чалавекі. Адобрыў выбар краіны для работы і знаёмы Руслана, які на той момант меў свой бізнес у Лівіі.

- Ён сказаў мне, што краіна спакойная, спецыялісты патрэбныя, заробкі ўрачоў досыць высокія.

Мы адправіліся ў чэрвені. Першае, што адчуў - гэта гарачыню. А пры выхадзе з самалёта мяне ўразілі чырвона-жоўты пясок і выгаралае ад спёкі шэрае неба. Летам у Лівіі было да +48 у цяні, а зімой ад +5 ноччу да +28 днём.

Шпіталь, у якім выпала працаваць Руслану Бярозкіну, знаходзіўся ў горадзе Гадамесе на паўночным захадзе краіны. Старая частка горада Гадамеса прызнана ЮНЕСКА помнікам сусветнай спадчыны з-за захаваных глінабітных дамоў, якія ілюструюць прыстасаванасць чалавека да ўмоў пражывання ў спякотнай Сахары.

Тут нас чакалі ўкраінскія калегі, тыя, што засталіся. Некаторыя з іх там працавалі па 8-13 гадоў. Увогуле, шпіталь у Гадамесе быў інтэрнацыянальным - там працавалі і ўкраінцы, і сербы, і беларусы. Дырэктар шпіталя размаўляў на рускай, сербскай, англійскай, арабскай, італьянскай і французскай мовах. І на ўсіх мовах свабодна, нават некаторыя слоўцы з украінскай ужываў.

Раён абслугоўвання гадамескага шпіталя быў 400 кіламетраў.

- Да нас прыязджалі людзі з Туніса і Алжыра. Пры гэтым ім у дапамозе не адмаўлялі. Стаўленне да ўрачоў у лівійцаў вельмі паважлівае. Доктар стаіць у лівійскай іерархіі вышэй за простага грамадзяніна. А калі ты яшчэ і мусульманін, то ўвогуле знаходзішся на адной з самых высокіх прыступак.

Асноўнай рысай беларусаў лічаць памяркоўнасць, у лівійцаў - няспешнасць. Калі яны штосьці не зрабілі сёння, то гэта без праблем можна зрабіць заўтра. Не атрымалася заўтра? Можна зрабіць праз тыдзень, а не праз тыдзень, то праз паўгода. І так да бясконцасці…  Магчыма, з-за няспешнага ладу жыцця большая частка насельніцтва Лівіі пакутуе ад залішняй вагі.

Любімы абутак лівійцаў - шлёпанцы набасанож.

Нафта дазваляе Лівіі быць досыць забяспечанай у сацыяльным плане дзяржавай. Пры Кадафі ў Лівіі будаваліся цэлыя кварталы сацыяльнага жылля. Гэтае жыллё раздавалася лівійцам абсалютна бясплатна. Напрыклад, каля нашага горада быў квартал на 3,5 тыс. дамоў, пабудаваны малійцамі.  Такія кварталы былі каля кожнага горада. Калі мы праязджалі Трыпалі, то таксама бачылі гэтыя кварталы на працягу кіламетра прыкладна. Мінімальны лівійскі стандарт кватэры - 160 кв. м.

Лівійцы не апрацоўваюць зямлю - яны прызвычаіліся ўсё купляць. Пры гэтым у іх ёсць дачы, але там звычайна працуюць малійцы за 5 дзінар у дзень (гэта 4 долары) плюс абавязковае аднаразовае харчаванне, хто больш багаты, то дазваляў сабе і двухразовае харчаванне працаўнікоў. У Лівію прыязджала працаваць амаль уся Афрыка. Сюды прыязджалі "гастарбайтары" з Туніса, Малі, Чада, Буркіна Фасо, Гвінеі і г.д.

Запісала Настасся ЗАНЬКО.

Фота з архіва Руслана Бярозкіна.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу