Вт, 15 октября 2024
Прогноз погоды

КОЖНЫ КАНДЫДАТ У ДЭПУТАТЫ НА МЯСЦОВЫХ ВЫБАРАХ ЗМОЖА МЕЦЬ ДА ПЯЦІ ДАВЕРАНЫХ АСОБ

06/12/2017

Такую інфармацыю размясціў Цэнтрвыбаркам Беларусі.Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты будзе ажыццяўляцца з 10 снежня па 8 студзеня, прычым 8 студзеня – гэта апошні дзень здачы дакументаў. Непасрэдна рэгістрацыя будзе праводзіцца з 9 па 18 студзеня адпаведнымі акруговымі і тэрытарыяльнымі выбаркамамі.Затым пачынаецца перы-яд перадвыбарнай агітацыі. Для гэтых мэт кандыдаты маюць права выкарыстоўваць СМІ, вырабляць і распаўсюджваць агітацыйныя друкаваныя матэрыялы, право-дзіць масавыя мерапрыемствы ў паведамляльным парадку (сходы, мітынгі, пікетаванне), сустракацца з выбаршчыкамі і ажыццяўляць агітацыюў іншых формах.«Дапамогу ў правя-дзенні агітацыйнай кампаніі кандыдатам у дэпутаты мясцовых Саветаў аказваюць іх давераныя асобы. Давераных асоб можа быць да пяці ў кандыдата», – гаворыцца ў паведамленні ЦВК.За кошт бюджэтных сродкаў акруговымі і тэрытарыяльнымі выбаркамамі вырабляюцца агульныя плакаты з біяграфічнымі данымі кандыдатаў для размяшчэння на тэрыторыях выбарчых акруг. Таксама за кошт сродкаў бюджэту вырабляюцца і накіроўваюцца ўсім выбаршчыкам інфармацыйныя матэрыялы аб прэтэндэнтах на дэпутацкую пасаду.Можна на бязвыплатнай аснове скарыстацца прадастаўленымі памяшканнямі для сустрэч з выбаршчыкамі. Акрамя таго, кандыдаты ў дэпутаты абласных, Мінскага гарадскога, раённых, гарадскіх (гарадоў абласнога падпарадкавання) Саветаў будуць мець магчымасць бясплатна выступіць па дзяржаўным радыё.Для самастойнага фінансавання дадатковых мерапрыемстваў па перадвыбарнай агітацыі дазваляецца ствараць уласныя выбарчыя фонды ў наступных памерах: кандыдаты ў дэпутаты абласных, Мінскага гарадскога Саветаў – да30 базавых велічынь; кандыдаты ў дэпутаты іншых Саветаў – да 10 базавых велічынь.Вылучэнне на мясцовых выбарах у Беларусі праводзіцца традыцыйнымі спосабамі: ад палітычных партый, ад працоўных калектываў і ад грамадзян шляхам збору подпісаў. Самавылучэнцам неабходна падтрымка: не менш як 150 выбаршчыкаў – у абласны, Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў; не менш як75 выбаршчыкаў – у раённы, гарадскі (гарады абласнога падпарадкавання) Савет дэпутатаў; не менш як 20 выбаршчыкаў – у гарадскі (гарады раённага падпарадкавання), пасялковы, сельскі Савет дэпутатаў.Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў назначаны ў Беларусі на18 лютага 2018 года.БЕЛТА.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу