Вс, 08 сентября 2024
Прогноз погоды

Кобрынскія кавэзэшнікі едуць у Сочы!

17/11/2010 Молодёжь Творчество

У сценах гарадскога Палаца культуры стартаваў чарговы сезон адкрытай Кобрынскай лігі клуба вясёлых і знаходлівых.  Адна  восьмая фінала працягвалася два дні. У суботу перамагла каманда “Перыферыя” з г. Пінска. У  нядзелю першае месца падзялілі паміж сабой каманды “Стаўка” з САШ №2 і “Свекла” (г. Брэст). Кіраўнік мясцовай лігі КВЗ Алег Каўбасюк з задавальненнем адзначае, што сёлета да ўдзелу ў гульнях была запрошана рэкордная колькасць каманд – васямнаццаць, палова з якіх – з іншых гарадоў (Мінск, Гродна, Брэст, Пінск, Бяроза).  Каляндар  мясцовага КВЗ  на 2010-2011 год абяцае быць насычаным і цікавым. Фінал запланавана правесці 14 мая наступнага года.

Таксама ў лістападзе дзве кобрынскія каманды “Стаўка” і “Зборная твайго горада 38” запрошаны да ўдзелу ў гульнях Брэсцкай абласной лігі КВЗ з рэальнай перспектывай выйсці і на больш высокі ўзровень.

Выдатныя вынікі дэманструе таленавітая аб’яднаная каманда “Еўра” (Кобрын-Мінск). Сёлета яна перамагла ў чвэрцьфінале і паўфінале Мінскай прэм’ер-лігі. Барацьба за першае месца будзе 23 лістапада ў канцэртнай зале “Мінск” у 18.30 гадзін. Паралельна кавэзэшнікі гуляюць і ва ўніверсітэцкай лізе г. Мінска, дзе таксама ўпэўнена перамагаюць сапернікаў.

- Высокі рэйтынг, які зарабіла каманда “Еўра (Кобрын-Мінск) на рэспубліканскім узроўні, дае цудоўную магчымасць прыняць удзел у міжнародных гульнях КВЗ у Сочы, якія адбудуцца ў студзені 2011 года, - паведамляе Алег Каўбасюк. - У тым выпадку, калі мы заваюем перамогу ў фінале Мінскай прэм’ер-лігі, атрымаем  фінансаванне нашай паездкі і пражывання. Тым не менш, прынята рашэнне незалежна ад вынікаў паказаць свае здольнасці ў Сочы. Спадзяемся, што дзякуючы дапамозе начальніка аддзела па справах моладзі райвыканкама Сяргея Кожуха асноўная частка грошай будзе знойдзена.

Раман МЕЛЬНІК.

фота аўтара

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу