Вс, 21 июня 2026
Прогноз погоды

«Кобрынскі веснік» прыходзіць у кожную сям’ю з дабром!

18/12/2013 Праздники Официально

Заўсёды з цікавасцю супрацоўнікі раённай газеты “Кобрынскі веснік” сустракаюцца са сваімі чытачамі падчас правядзення Дня падпісчыка. У мінулы панядзелак гэта мерапрыемства пры падтрымцы прадстаўнікоў Кобрынскага раённага вузла паштовай сувязі адбылося ў фае будынка раённага выканаўчага камітэта па вуліцы Суворава, 25.

Кобринский вестник - новостной портал Кобрина и Кобринского районаНягледзячы на штодзённыя турботы прадстаўнікі мясцовай улады таксама праявілі жывы інтарэс да падпісной кампаніі. Вітаў журналістаў і паштавікоў старшыня райвыканкама Аляксандр Зазуля, які выпісаў “Кобрынскі веснік” на першы квартал 2014 года. Аляксандр Іванавіч пажадаў усяму творчаму калектыву “раёнкі” натхнення, “вострага пяра”, рэалізацыі ў газеце новых крэатыўных ідэй і праектаў, якія б прыцягвалі ўвагу яшчэ большай колькасці чытачоў.Галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяна Бабій адной з першых пажадала аформіць падпіску на “Кобрынскі веснік”.

Кобринский вестник - новостной портал Кобрина и Кобринского района- На працягу шэрагу гадоў запрашаю раённую газету ў свой дом. На старонках “КВ” падабаюцца навіны, актуальныя інтэрв’ю, багаты калейдаскоп рубрык і спецыяльных праектаў. Нярэдка чытаю матэрыялы пра сваіх сяброў і знаёмых, іх працу і цікавыя захапленні. Шмат карыснай інфармацыі знаходжу для маёй сям’і. Разам з дачушкай Ганнай чытаем матэрыялы, прысвечаныя маладзёжнаму жыццю. Прыемна, што ў “Кобрынскага весніка” ёсць свой сайт, дзе наладжана сувязь паміж рэдакцыяй і чытачамі, можна пакінуць свае слушныя каментарыі.Усяго ў той дзень выпісалі “раёнку” пяцьдзясят чалавек, кожны з іх атрымаў прыемныя сувеніры.У аўторак на базе шостага аддзялення паштовай сувязі, што па вуліцы Інтэрнацыянальнай, адбыўся абласны Дзень падпісчыка. Першай падпісалася на “Кобрынскі веснік” дырэктар Верхалескай сярэдняй школы Ніна Ляўчук.

Кобринский вестник - новостной портал Кобрина и Кобринского района- Заўсёды без напамінаў выпісваю раённую газету - яна ўжо даўно стала неад’емнай часткай майго жыцця, - адзначае Ніна Ляўчук. - Прыемна, што шмат матэрыялаў прысвечана праблемам і перспектывам аграпрамысловага комплексу, сацыяльнай сферы. Злабадзённыя пытанні былі і застаюцца ў полі зроку любімага друкаванага выдання. Жадаю “КВ” далейшага росквіту!Дваццаць пяць чалавек сталі нашымі падпісчыкамі ў аўторак і атрымалі падарункі. Чытайце і выпісвайце раённую газету!Раман МЕЛЬНІК.НА ЗДЫМКАХ: Аляксандр Зазуля афармляе падпіску на “Кобрынскі веснік”; нашы першыя падпісчыкі Таццяна Бабій і Ніна Ляўчук.Фота аўтара.

Поделиться в соцсетях:


Последние новости