Прогноз погоды
Пт, 11 июля 2025

«Кобрынскі веснік» - крэатыўна і модна!

01/04/2014 Творчество

У дзень падпісчыка, які нядаўна праводзіўся супрацоўнікамі газеты “Кобрынскі веснік” і работнікамі паштовай сувязі ў фае Кобрынскага райвыканкама, было шматлюдна.  Спецыялісты розных аддзелаў установы ды грамадзяне спяшаліся па сваіх справах, але не забывалі падысці да стала з паштавікамі, каб аформіць падпіску на “раёнку” на другі квартал бягучага года.

Аформілі падпіску супрацоўнікі ваенна-гістарычнага музея імя А.В. Суворава, стараста в. Павіцце Таццяна Цецярук, жыхарка г. Кобрына Алена Прусак з дачушкай, старшыня Кобрынскага райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Васіль Лазарчук, работнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, многія супрацоўнікі упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, фінансавага аддзела і іншыя. Усяго за некалькі гадзін нашымі чытачамі сталі 26 чалавек.У час размовы падпісчыкі адзначалі, што ў раённай газеце можна знайсці інфармацыю на любы густ. Многія любяць чытаць аб людзях, хтосьці цікавіцца матэрыяламі на гістарычныя тэмы, камусьці дапамагаюць карысыя парады, але ўсе згаджаюцца з тым, што “Кобрынскі веснік” – патрэбная газета для кабрынчан і жыхароў раёна!Людміла ПАШКОВІЧ.НА ЗДЫМКУ: супрацоўнік ваенна-гістарычнага музея імя А.В. Суворава Лілія Кірылюк.Фота Ірыны ЛЕСІК.

Поделиться в соцсетях: