Прогноз погоды
Вт, 01 июля 2025

Кобринские школы готовятся к новому учебному году

08/08/2012

СШ №8 за час свайго існавання нарэшце дачакалася капітальнага рамонту

– Наша школа існуе ўжо 25 гадоў, і даўно наспеў час яе кардынальнага абнаўлення і мадэрнізацыі, – паведаміў дырэктар школы Рыгор Кандраценя. ­– І вось сёлета дайшла чарга і да нас...  Райвыканкам выдзеліў асноўныя сродкі, прызначаны генпадрадчык у асобе будаўнічага ўпраўлення №279 адкрытага акцыянернага таварыства “Будаўнічы трэст №33 г. Кобрына”. І сёння на кожным паверсе і ў кожным класе вядуцца самыя актыўныя работы.

Аб тым, што гэта актыўнасць не павінна спыняцца ні на хвіліну, а кожны рубель, укладзены ў будаўніча-мантажныя работы на тэрыторыі сярэдняй школы №8, павінен даваць максімальную аддачу, падкрэсліў і старшыня райвыканкама Мікалай Кенда, які асабіста наведаў аб’ект 2 жніўня. Адбылася сур’ёзная і прадметная гутарка з прадстаўнікамі тых арганізацый-падрадчыкаў, якія займаюцца капітальным рамонтам школы, яшчэ раз быў узгоднены каштарыс усіх будаўнічых работ.

Паводле слоў Мікалая Аляксеевіча, на рамонт школы будзе затрачана каля двух мільярдаў рублёў, а канчаткова работы павінны быць закончаны да 20 жніўня.

Таму не спыняюцца ў СШ №8 будаўніча-мантажныя работы: мяняюцца вокны, дзверы, устанаўліваюцца новыя сучасныя свяцільні, ідзе рамонт сцен, падлогі, столяў. Завіхаюцца падрадчыкі, сярод якіх, акрамя названага БУ-279, ПБУП “ДзімЛадБуд”, УП “Шклаліт”, ААТ “Кобрындрэў”, іншыя. Робіцца ўсё, каб 1 верасня вучні ўвайшлі ў абноўленую, светлую школу.

Тэкст і фота Ігара СІДАРУКА.

Поделиться в соцсетях: