Пн, 14 октября 2024
Прогноз погоды

Кобринские ребята с удовольствием поехали в Болгарию.

28/07/2015 Молодёжь Творчество

Адпачынак на моры, цікавыя экскурсіі і… удзел у фестывалі - так пачалося лета для некаторых выхаванцаў Кобрынскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці.
У горад Несебр на Сонечным беразе Балгарыі кобрынскія хлопчыкі і дзяўчынкі паехалі з задавальненнем. Ды і як жа інакш? Нават калі спякотным сонцам Беларусь ужо не здзівіш, то мора на працягу года застаецца завоблачнай марай, якая спраўдзіваецца, на жаль, не для ўсіх.
Якраз у тыя дні, калі кобрынчане адпачывалі ў Балгарыі, там праходзіў XVІ Міжнародны дзіцячы фестываль “Сонца - радасць - прыгажосць”, які сабраў 1300 удзельнікаў з 9 краін свету. Таму ў той час, як большасць кобрынскай групы проста цешылася цёплай вадой і ласкавым сонцам, 5 юных курортнікаў рэпетыравалі песні разам са сваім кіраўніком Аксанай Амельянюк.
Кабрынчане спрабавалі свае сілы на конкурснай сцэне ў намінацыі “Вакал - забаўная і эстрадная песня”. Пасля выступленняў быў адведзены час на гутарку з журы, члены якога характарызавалі кожнага ўдзельніка і рабілі заўвагі. Як прызналася Аксана Яўгенаўна, ні за каго з нашых выканаўцаў сорамна не было. Журы адзначыла добры падбор рэпертуару і годнае выкананне. Асабліва вызначылі прафесіянальныя музыканты Настассю Верамейчык, назваўшы яе сонечнай, харызматычнай дзяўчынкай і прарочачы лёс будучай зоркі.
11-гадовая Насця - вучаніца сярэдняй школы № 2 г. Кобрына. У вольны час яна займаецца ва ўзорнай вакальнай студыі “Крыніца” Кобрынскага РЦДТ. Удзел у Міжнародным фестывалі ў Балгарыі прынёс дзяўчыне дыплом за другое месца.
Дарэчы, ніхто з кобрынскіх вакалістаў не паехаў з фэсту без узнагароды. Дыяна Рынчук, удзельніца ўсё той жа “Крыніцы” пад кіраўніцтвам Аксаны Амельянюк, заваявала 3-е месца. Яшчэ адна падапечная таленавітага педагога - Лізавета Сейпіянава - была ўзнагароджана за 4-е месца. На фестывалі быў прадстаўлены і калектыў “Бліскавічкі”, якім кіруе Ларыса Ерамеева. Яго ўдзельціцы таксама годна абаранілі гонар роднага РЦДТ. Валерыя Пракопчык заняла 2-е месца, а Дыяна Баранчук - 4-е.
Падчас адпачынку ў Балгарыі было многа цікавых экскурсій, у тым ліку ў Стамбул (Турцыя). І, вядома, з’явіліся новыя знаёмствы, якія набылі працяг у інтэрнэт-прасторы.
Наталля НІЖНІК.
НА ЗДЫМКУ: удзельнікі фестывалю разам з сябрамі.
Фота з архіва Аксаны Амельянюк.
[gallery link="file" order="DESC" columns="4"]

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу