Прогноз погоды
Пт, 29 мая 2026
рекламный баннер 2025

Кобринщина принимала участников третьего этапа республиканской олимпиады по трудовому обучению.

16/01/2012МолодёжьОбразованиеОфициально

У чарговы раз з 9 па 12 студзеня Кобрыншчына гасцінна прымала ўдзельнікаў трэцяга этапа рэспубліканскай алімпіяды па працоўным навучанні. Права спаборнічаць за лідарства было дадзена лепшым вучням дзявятых, дзясятых і адзінаццатых класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і навучэнцам устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі з кожнага раёна Брэстчыны.

Кобринский вестник - новостной портал Кобрина и Кобринского района

Адкрыццё алімпіяды адбывалася ў мінулы панядзелак у актавай зале ДПТК будаўнікоў. З прывітальным словам да прысутных звярнуўся першы намеснік старшыні ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Аляксандр Жук, які адзначыў, што гэта мерапрыемства дае магчымасць не толькі паспрабаваць свае здольнасці на практыцы, але і азнаёміцца з патэнцыялам мясцовых навучальных устаноў. Жаданне ўдасканальваць веды па працоўным навучанні, зазначыў Аляксандр Фёдаравіч, – першая прыступка да атрымання дыплома спецыяліста па шэрагу рабочых прафесій. А менавіта такія кадры былі і будуць востра запатрабаваныя. Аляксандр Жук пажадаў рабятам моцнага здароўя і перамогі. Таксама з цёплымі словамі да ўдзельнікаў алімпіяды звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Трубчык. Прагучаў гімн Рэспублікі Беларусь.

Кобринский вестник - новостной портал Кобрина и Кобринского района

Правядзенне алімпіяды не выпадкова было запланавана менавіта на Кобрыншчыне. Для арганізацыі іспытаў былі выбраны абноўленыя аўдыторыі і майстэрні СШ №7 і ДПТК будаўнікоў. Як паведаміла ў інтэрв’ю “КВ” галоўны інспектар упраўлення прафтэхадукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Ілона Чак, у працэсе дасканалага маніторынгу яе ведамства сумесна з прадстаўнікамі ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама высветлілася, што матэрыяльна-тэхнічная база гэтых  і шэрагу іншых устаноў адукацыі Кобрыншчыны адпавядае агульнаеўрапейскім стандартам. Як паведаміў Валянцін Трубчык, за кошт раённага бюджэту для СШ №7 былі набыты новыя швейныя машыны для аўдыторый абслуговай працы. Значныя перамены адбыліся ў сталярнай і слясарнай майстэрнях, дзе заменены варштаты, электраправодка, праведзены рамонт згодна з усімі сучаснымі патрабаваннямі і інш. Аналагічныя пазітыўныя пераўтварэнні адбыліся і ў ДПТК будаўнікоў.

Кобринский вестник - новостной портал Кобрина и Кобринского района

У СШ №7 паміж сабой спаборнічалі дзяўчаты, якім неабходна было за пэўны час выканаць заданні практычнага тура па абслуговай працы на тэму “Беларусь - мая Радзіма”. Засяроджана ўдзельніцы алімпіяды рабілі выкрайкі, умела карысталіся швейным абсталяваннем. У майстэрнях ДПТК будаўнікоў таксама кіпела работа. Хлопцам было прапанавана за чатыры гадзіны з дрэва і металу зрабіць копію сапраўднага будаўнічага крана.

Потым рабяты абаранялі перад журы свае хатнія творчыя праекты, якія экспанаваліся на выставе. Завяршальным іспытам стаў тэарэтычны тур. Пераможцы і прызёры алімпіяды былі ўзнагароджаны дыпломамі адпаведных ступеняў і пахвальнымі водзывамі ўпраўлення адукацыі аблвыканкама.

Раман МЕЛЬНІК.

Фота аўтара.

НА ЗДЫМКАХ: Ілона Чак, Аляксандр Жук і дырэктар ДПТК будаўнікоў Міхаіл Гольцман (у цэнтры) у час маніторынгу стану матэрыяльна-тэхнічнай базы каледжа; у час практычных іспытаў у СШ №7 і ДПТК будаўнікоў.

Поделиться в соцсетях:


2026

Свадебные истории

ХендМейд

Семейные рецепты

Народная пятилетка 1

КобринАгроМаш

мчс

лагуна май

Последние новости