…Лагоднае ліпеньскае сонца золатам і серабром 3 ліпеня адлюстроўвалася ў медалях і ордэнах ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і працы, якія аднымі з першых прыйшлі адзначыць галоўнае свята краіны на плошчу імя Леніна. Нягледзячы на сталы ўзрост яны не страцілі бадзёрасці і аптымізму. Тут жа, на плошчы, прадстаўнікі працоўных калектываў устаноў і арганізацый Кобрыншчыны, грамадскасць, моладзь, актыў РА РГА “Белая Русь” і РК ГА “БРСМ”.
Ад усяго сэрца вітала прысутных старшыня Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў Таццяна Місюк. Менавіта Дзень Незалежнасці ўвасабляе гераізм, трываласць і стойкасць беларускай нацыі, яе жаданне самастойна вызначыць сваю будучыню. Суверэнітэт Беларусі – вялікі здабытак. Ён падораны нам гераічным пакаленнем дзядоў і прадзедаў. Мы памятаем і ганарымся подзвігамі пераможцаў, якія на фронце і ў партызанскіх атрадах заваявалі для нас свабоду і права быць грамадзянамі незалежнай, моцнай і квітнеючай дзяржавы.
Любіць, шанаваць і берагчы Радзіму… Гэтыя запаветы мужных продкаў свята выконваюцца. Беларусь вызначыла правільны вектар развіцця, які і зрабіў нацыю моцнай і з’яднанай. Як трапна заўважыла Таццяна Аляксееўна, узровень нашага цяперашняга жыцця набыў зусім іншую якасць, у адрозненне ад таго, які панаваў у дзевяностых гадах мінулага стагоддзя. Чыстыя і добраўпарадкаваныя населеныя пункты, камфартабельныя дарогі, вуліцы, паркі і скверы. Гэтыя і многія іншыя важныя рэчы сталі візітнай карткай нашай краіны. Гарманічна ўпісваецца ў кантэкст сучаснасці і Кобрыншчына. Аснова асноў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна – мерапрыемствы па комплекснай мадэрнізацыі, якія рэалізуюцца ў арганізацыях і прадпрыемствах. За пяць месяцаў 2013 года на яе правядзенне накіравана 180 мільярдаў рублёў. Сёлета за першае паўгоддзе ў раёне ўведзена ў эксплуатацыю больш за 28 тысяч квадратных метраў жылля. Са станоўчай дынамікай працуюць аграрнікі Кобрыншчыны.
- Наша галоўная задача - не на словах, а рэальнымі справамі ўмацаваць дзяржаўнасць і стабільнасць, захаваць тое, што маем, - рэзюмавала Таццяна Місюк.Таццяна Аляксееўна сардэчна павіншавала прысутных з Днём Незалежнасці, пажадала ўсім моцнага здароўя, дабрабыту, мірнага неба і шчасця.Удзельнікі свята роўнымі калонамі пад гукі духавога аркестра накіраваліся ў сквер імя А.І. Марозава, дзе адбыўся цырыманіял ускладання кветак да абеліска Перамогі.
Усе жадаючыя наведалі канцэрт з удзелам лепшых самадзейных калектываў горада і раёна ў Палацы культуры з нагоды свята “Красуй, наша Белая Русь!”Ніводны Дзень Незалежнасці не абыходзіцца без раённай спартакіяды сельсаветаў на стадыёне “Юнацтва”, якая адбылася і сёлета. У спаборніцтвах прынялі ўдзел дванаццаць каманд. Фізкультурнікі прынялі ўдзел у гіравым спорце, перацягванні каната, армрэслінгу, спаборніцтвах “Мама, тата, я – прыгожая сям’я”, футболе, бакскетболе і валейболе.
У выніку першае месца занялі прадстаўнікі Буховіцкага сельсавета, на другім месцы - каманда Осаўскага сельсавета, на трэцім - фізкультурнікі Тэвельскага сельсавета.Працягваліся культурна-масавыя мерапрыемствы ў парку імя А.В. Суворава.Раман МЕЛЬНІК.Фота аўтара.
Поделиться в соцсетях: