Ср, 22 мая 2024
Прогноз погоды

Кобринчанка Ирина Остапук соломоплетением увлеклась совершенно случайно

21/12/2015 Молодёжь Творчество

Саломапляценнем кабрынчанка Ірына Астапук захапілася пяць гадоў назад. “Зусім выпадкова”, - усміхнулася дзяўчынка і расказала, якім чынам асвоіла гэтае мастацтва.
Вучылася яна ў Юліі Піваваравай, дзівінскай майстрыхі па саломапляценні, імя якой вядома не толькі ў нашым рэгіёне, але і ў рэспубліцы.  Шукала сябе ў многіх гуртках, і вось, нарэшце, знайшла занятак па душы.
Ірына адзначыла, што заўсёды з нецярпеннем чакае канікул, каб паехаць да бабулі ў Дзівін і атрымаць чарговы майстар-клас ад Юліі Віктараўны.
- Пляценне саломкай мяне расслабляе, супакойвае, - падзялілася яна сваімі адчуваннямі ад працэсу.
За пяць гадоў юная майстрыха вырабіла больш за 100 работ: маленькія і буйныя, па эскізах і ўласнай фантазіі.
- Больш за ўсё мне падабаецца вырабляць кветкі. Яны атрымліваюцца прыгожымі, падобнымі да сапраўдных, - заўважыла дзяўчынка і прадэманстравала адну са сваіх апошніх работ – лілею.
Вырабы юнай творцы маглі б упрыгожыць любую выставу па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве на розных узроўнях, аднак у сілу спакойна-сарамлівага складу характару дзяўчынка абмяжоўваецца толькі школьнымі экспазіцыямі.
Ірыніна захапленне саломапляценнем бацькі падтрымліваюць. “Дачка ўсе канікулы занятая, знаходзіцца пад наглядам, шчаслівая і задаволеная”, - адзначыў бацька субяседніцы, Павел Астапук, які прысутнічаў пры нашай размове.
Да таго ж, саломапляценне аніяк не перашкаджае яе навучанню, якое ажыццяўляецца ў СШ №9: Ірына – круглая выдатніца.
Да зімовых канікул засталося не так шмат часу. У планах дзевяцікласніцы – ізноў паездка ў Дзівін, а значыць сустрэча з сябрамі, новыя ўражанні, і, канечне ж, цікавыя майстар-класы ад любімага педагога.
Людміла Дубіна
Фота Дзмітрыя Бялова

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу