Прогноз погоды
Пн, 19 мая 2025

Кобринчане любят красоту и порядок

28/07/2014 Благоустройство

Ідучы сярод гмахаў кобрынскіх шматпавярховак, можна натрапіць на даволі незвычайныя і цікавыя рэчы, напрыклад, на валошкі і сланечнікі з пластыкавых бутэлек, на драўляных жывёл, або заглядзецца на квітнеючыя балконы, адчуць пах руж ды рамонкаў, што цвятуць каля пад’ездаў. І ўсё гэта дзякуючы неабыякавасці і гаспадарлівасці жыхароў, якія хто сам, а хто ўсім пад’ездам добраўпарадкоўваюць свае дамы і двары.У ліпені былі падведзены вынікі конкурсу па ўзорным санітарным утрыманні горада і захаванасці жылога фонду з удзелам насельніцтва. Як расказала спецыяліст па рабоце з насельніцтвам ЖЭС КУШВП ЖКГ “Кобрынская ЖКГ” Аксана Данілюк, конкурс стаў традыцыйным, і кожны год, акрамя пастаянных, далучаюцца новыя ўдзельнікі.Каб вызначыць пераможцаў, члены камісіі і карэспандэнт “КВ” паехалі па адрасах.- На Жукава, 11, пражываюць дружныя, цудоўныя людзі, - гаворыць Наталля Курпа, майстар ЖЭС. - Клапоцяцца, каб у іх дворыку заўсёды было чыста і ўтульна.Мы знаёмімся з Раісай Казак, якая 34 гады пражывае ў гэтым доме. Вольны час даглядаць кветнічкі з’явіўся пасля выхаду на пенсію.- За кветкамі патрэбны дагляд, падкормка, і, вядома, любоў. Калі да іх з дабрынёй, то і яны табе гэтым жа адкажуць, - дае свой наказ жанчына.Далей - на Жукава, 4а, жыхары трэцяга пад’езда - неаднаразовыя пераможцы конкурсу. Па-хатняму ўтульна ў пад’ездзе № 3 дома № 38 па вуліцы 700-годдзя Кобрына, які сёлета ўпершыню прымае ўдзел у конкурсе. Бачым з густам аформлены інтэр’ер.Едзем далей. З балкона дома № 24 па вуліцы Пушкіна прыгожа выглядаюць кветкі. Сярод будынкаў па вуліцы Дружбы знаходзім амаль што адзіны балкон, на якім штогод квітнеюць петуніі. Іх гаспадыня - Аксана Каласоўская. Самаробныя цуды разглядваем у дворыках былога ваеннага гарадка.У гэты дзень мы наведалі шмат адрасоў, кожны з іх - частка нашага горада. Спецыялісты КУШВП ЖКГ “Кобрынская ЖКГ” адзначаюць, што сярод кабрынчан ёсць шмат неабыякавых людзей. Дзякуючы іх ініцыятыўнасці і гаспадарлівасці ў нашым горадзе ўтульна.Сярод такіх адказных людзей старшыні дамавых камітэтаў: Дар’я Любіч, Жана Разліванава, Анатоль Дзмітрыеў, Галіна Ратайка, Галіна Страбук, Віктар Жыгадла і многія іншыя.Прыйшоў час назваць пераможцаў трох конкурсных намінацый. Ганаровае званне “Дом узорнага парадку” атрымаў дом № 11, што па вуліцы Жукава (старшыня дамкама Таццяна Слуцкая). Пад’езд № 3 дома № 38 па вуліцы 700-годдзя Кобрына перамог у намінацыі “Пад’езд узорнага парадку” (старшы пад’езда - Сяргей Барушка). Балкон кватэры № 28 дома № 11 па вуліцы Дружбы названы лепшым у намінацыі “Лепшае азеляненне балкона, лоджыі” (гаспадыня - Аксана Каласоўская).Усе пераможцы конкурсу атрымалі віншаванні і грашовыя прэміі.Ірына ЛЕСІК.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу