Вс, 08 сентября 2024
Прогноз погоды

Кобрин посетил глава «Газпрома» Алексей Миллер.

29/08/2012

23 жніўня Кобрыншчыну наведаў старшыня праўлення “Газпрама” Аляксей Мілер. У Кобрынскім упраўленні магістральных газаправодаў ААТ “Белтрансгаз”  адбылася нарада з удзелам высокіх гасцей з Расіі і беларускага кіраўніцтва канцэрна “Белтрансгаз”, на якой абмяркоўваліся рэаліі і перспектывы ўзаемакарыснага супрацоўніцтва. Асноўны змест пытанняў прысвячаўся стварэнню сеткі заправак кампрэсаваным газам, будаўніцтву новых падземных газасховішчаў новага тыпу, далейшаму развіццю газатранспартнай сеткі.

У сваім шчыльным графіку Аляксей Мілер знайшоў час і для таго, каб разам з кіраўніцтвам горада і “Белтрансгаза” перарэзаць сімвалічную чырвоную стужку новага 60-кватэрнага дома па вул. Дзяржынскага агульнай плошчай 3862 квадратныя метры, пабудаванага для работнікаў Кобрынскага ўпраўлення магістральных газаправодаў.

НА ЗДЫМКУ: старшыня праўлення “Газпром” Аляксей Мілер (у цэнтры) вітае кабрынчан.

Тэкст і фота Ігара СІДАРУКА.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу