Прогноз погоды
Ср, 25 июня 2025

Камп’ютар ад Дзеда Мароза

10/01/2011 Творчество

Пад Новы год заўсёды жадаеш нечага незвычайнага, сапраўды казачнага. Хочацца, каб ажыццяўляліся мары,здзяйсняліся цуды. Але гэта прыходзіць часцей за ўсё нечакана. Калі 29 снежня 2010 года хлопчыкі і дзяўчынкі 1 і 5 класаў са Стрыгаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Кобрынскага раёна накіраваліся на экскурсію да Дзеда Мароза ў Белавежскую пушчу, яны і не думалі, што “апынуцца ў патрэбны час у патрэбным месцы”. І не толькі таму, што менавіта ў гэты ж час беларускага казачнага Дзядулю наведаў яго расійскі калега, а таму, што ў гэтай групе кобрынскіх дзяцей быў трохсоттысячны наведвальнік сядзібы нашага Дзеда Мароза. Вядома ж, пушчанскі Дзед нікога не адпускае без падарункаў. Але хіба параўнаюцца цукеркі і звычайныя сувеніры з сапраўдным камп’ютарам? А менавіта яго атрымалі ў той дзень вучні са Стрыгава. Цяпер каштоўны падарунак ад беларускага Дзеда Мароза з Белавежскай пушчы зойме годнае месца ў школе, і ім змогуць карыстацца ўсе дзеці.Наталля КАНДРАШУК.НА ЗДЫМКУ Валерыя КАРАЛЯ: настаўніца пачатковых класаў Стрыгаўскага дзіцячага сада–сярэдняй школы ГалінаУладзіміраўна Панасюк.

Поделиться в соцсетях: