Ср, 11 сентября 2024
Прогноз погоды

Как служится кобринчанам, недавно принявшим присягу?

12/08/2013 Молодёжь

У маі кобрынскія юнакі пад развітальны “Марш славянкі” адправіліся праходзіць тэрміновую службу ў арміі. Кожны з іх прыняў прысягу на вернасць Радзіме, “акліматызаваўся” ў нязвыклым асяроддзі, выпрацаваў шэраг важных навыкаў. Аб тым, якія водзывы паступаюць ад камандавання воінскіх часцей, расказвае начальнік аддзяла прызыву на тэрміновую ваенную службу падпалкоўнік Рыгор Козін.

- Выдатныя поспехі ў баявой і фізічнай падрыхтоўцы дэманструе радавы 3-й асобнай чырванасцяжнай брыгады спецыяльнага прызначэння, ураджэнец вёскі Батчы Аляксандр Сімановіч. Магчыма, што малады чалавек, як і многія яго саслужыўцы, прыме рашэнне вытрымаць выпрабаванні на права нашэння крапавага берэта – сімвала мужнасці, трываласці, баявога братэрства і адданасці Радзіме. Яшчэ да арміі юнак паспяхова закончыў Брэсцкі дзяржаўны каледж чыгуначнага транспарту, працаваў правадніком у Мінскім дэпо, спрабаваў паступіць у Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь. Цяпер ён мае цудоўную магчымасць ажыццявіць сваю мару – у далейшым працягваць службу па кантракце.Пазітыўна характарызуецца камандаваннем 38-й асобнай паветрана-дэсантнай брыгады выпускнік юрыдычнага факультэта Брэсцкага каледжа бізнесу і права кабрынчанін Андрэй Козіч. Адказна ставіцца да пастаўленых задач, праяўляе ініцыятыву. Яшчэ да прызыву мэтанакіравана рыхтаваўся да службы ў арміі – закончыў вадзіцельскія курсы. І цяпер радавы Козіч выдатна спраўляецца з абавязкамі вадзіцеля “МАЗа”.Станоўчыя вынікі ў кабрынчаніна Веніяміна Козела, які служыць у Брэсцкай чырванасцяжнай пагранічнай групе імя Дзяржынскага. Ён - член БРСМ, прымае ўдзел у культурна-масавых мерапрыемствах свайго воінскага падраздзялення.Сёння маладыя людзі цудоўна разумеюць, што пасля службы ў арміі ім прадастаўляецца выдатны шанс зрабіць сваю кар’еру, напрыклад, у сілавых структурах ці падраздзяленнях Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Тым не менш, некаторыя несумленныя асобы ўсімі шляхамі спрабуюць ухіліцца ад прызыву на тэрміновую ваенную службу. Менавіта так у час восеньскага прызыву 2012 года вырашыў зрабіць адзін з кабрынчан. У выніку была ўзбуджана крымінальная справа. 26 чэрвеня 2013 года ён быў асуджаны Брэсцкім міжгарнізонным ваенным судом па артыкуле 435 ч. 1 (Ухіленне ад мерапрыемстваў прызыву на воінскую службу). Яму быў вынесены адносна “мяккі” прыгавор – штраф у памеры чатырох мільёнаў рублёў. Пасля выплаты гэтай сумы і пагашэння судзімасці маладому чалавеку ўсё роўна давядзецца служыць у арміі. Дарэчы, сёлетні вясенні прызыў упершыню за апошнія тры гады абышоўся без падобных інцыдэнтаў.Раман МЕЛЬНІК.

фото:specnaz.sb.by

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу