Прогноз погоды
Сб, 12 июля 2025

Большой праздничный концерт порадовал кобринских женщин на 8 Марта

14/03/2017 Творчество

Усе песні вам, жанчыны!

IMG_9785Акрамя ахапкаў цюльпанаў, букетаў руж і іншых кветак, кобрынскія жанчыны на 8 Сакавіка атрымалі яшчэ адзін падарунак – вялікую святочную канцэртную праграму, якая ладзілася ў Палацы культуры.Зала была поўнай. Усе, хто прыйшоў на свята, змаглі атрымаць асалоду ад разнастайнасці і прыгажосці творчых нумароў.

IMG_9796

IMG_9807

IMG_9820На сцэне жартавалі дзеці, жанчыны-артысткі ў такой жа вясёлай манеры разважалі на тэму прыгажосці, кахання, узаемаадносінаў паміж жанчынамі і мужчынамі.Мужчыны прызнаваліся жанчынам у сваіх пачуццях з дапамогай прыгожых песень, ліліся задорныя цыганскія мелодыі, жартоўнымі беларускімі песнямі парадаваў народны ансамбль народнай песні “Коб­рынскія музыкі”, музычныя кампазіцыі дарылі дзеці. Самыя цёплыя словы па­дзякі і вінша­ванні жанчынам Коб­рыншчыны адрасаваў старшыня райвыканкама Аля­к­сандр Зазуля.

IMG_9828А ў канцы на сцэне адбылося самае сапраўднае дэфіле ўсіх прыгажунь, што дапамагалі ладзіць свята.Людміла ПАШКОВІЧ.НА ЗДЫМКУ аўтара: моманты святочнага канцэрта.

Поделиться в соцсетях: