Упершыню ў фае Кобрынскай дзіцячай школы мастацтваў на гэтым тыдні распачалася выстава карцін пад назвай “Як шмат дзяўчат прыгожых”. Удзельнікамі імпрэзы сталі вядомыя кобрынскія мастачкі Наталля Скарга, Святлана Валасюк, Валянціна Панасюк, Кацярына Плотнікава, Маргарыта Абуховіч, Валянціна Шахалевіч, Ала Жукаліс і Людміла Зубялевіч. Прадстаўлена больш за 50 работ, выкананых у розных стылях і жанравых напрамках.
Поделиться в соцсетях: