Ср, 16 октября 2024
Прогноз погоды

Беларусь и Россия: право быть вместе.

11/04/2012

Пад такой назвай у Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі ў цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылося святочнае мерапрыемства. Увага была засяроджана на двух накірунках жыцця краіны – эканамічным і культурным. Шэраг прадпрыемстваў раёна мае даўнія сувязі з Расійскай Федэрацыяй. Самыя цесныя кантакты ў СТАА «ПП Палессе», ААТ «Кобрынскі масларобча-сыраробчы завод» і «Кобрынскі мясакамбінат».

Напрыклад, адказны за інфармацыйную работу СТАА «ПП Палессе» Алег Сцепанішчаў паведаміў, што больш як 80 працэнтаў прадукцыі прадаецца на расійскім рынку. У сваю чаргу Расія пастаўляе на «Палессе» станкі, сыравіну, камплектуючыя.

Начальнік аддзела збыту Кобрынскага масларобча-сыраробчага завода Таццяна Зінковіч таксама гаварыла аб тым, што 70% кобрынскіх цвёрдых сыроў ідзе на расійскі рынак. Якасць нашага тавару заўсёды задавальняе расіян, а таму графікі паставак гатовай прадукцыі распісаны на некалькі месяцаў наперад.

Што тычыцца ААТ «Кобрынскі мясакамбінат», то намеснік начальніка аддзела продажаў Канстанцін Даўжук адзначыў, што ўся экспартная група тавараў ідзе на Расію.

На свяце прагучалі музычныя нумары, паэтычныя выступленні, аўтарамі якіх з'яўляюцца беларусы і рускія, падкрэсліваючы тым самым адзінства і братэрства нашых народаў. Таксама было адзначана, што Саюзнай дзяржавай створаны літаратурны часопіс «Белая вежа», які дае магчымасць знаёміцца з літаратурай абедзвюх краін. Ды і наогул,  літаратурныя, музычныя і культурныя дзеячы нашых краін аднолькава вядомы і прызнаны як у Расіі, так і ў Беларусі.

Людміла ПАШКОВІЧ.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу