Вс, 08 декабря 2024
Прогноз погоды

Аlisa Kim создает удивительные фотоработы, которые были представлены на одной из выставок в Кобринском ГПК

27/04/2016 Молодёжь Творчество

У кожным фотаздымку – чысціня душы
Цікавыя ўражанні аб Алісе Шыманчык ствараюць яе фотаработы,  якія, дарэчы, нядаўна былі прадстаўлены на адной з выставак у Кобрынскім дзяржаўным політэхнічным каледжы. Філосафам у душы, чулай і рамантычнай уявілася мне тады васямнаццацігадовая фотамастачка. Такой, дарэчы, выявілася яна і на самай справе.
Аліса родам з Брэста, у Кобрыне набывае ў каледжы спецыяльнасць выканаўцы мастацка-афарміцельскіх работ, аператара камп’ютарнай графікі. Прызналася, што творчую прафесію выбрала спантанна, але з выбарам не памылілася.
Дзяўчына заўсёды глядзела на свет, як творца. У падлеткавым узросце, назіраючы за маміным захапленнем фатаграфіяй, прыахвоцілася да яго і сама. У памяці Алісы захаваліся ўспаміны пра першыя свае фотаздымкі, няспелыя, але цікавыя, зробленыя на плёнкавым фотаапараце. Потым на змену савецкаму “Зеніту-Е” прыйшоў лічбавы “Нікан”. Тут і пачалося раздолле для аўтарскай фантазіі. На некаторы час дзяўчына захапілася пейзажамі.
Да партрэтнага знімання Аліса прыйшла пазней. Занялася ім, калі, нягледзячы на крытычнае стаўленне да ўласнай творчасці, усё ж такі прызнала ў сабе фотамастака. Добрыя водгукі тых, з кім праводзіліся фотасесіі, надалі юнаму фатографу яшчэ большай упэўненасці. Дарэчы, з раннімі і цяперашнімі фотаздымкамі Алісы можна пазнаёміцца ў сацыяльнай сетцы “Вконтакте”, дзе яна стварыла ўласную групу пад псеўданімам Аlisa Kim.
У якасці фотамадэляў для фотамастачкі часцей за ўсё становяцца маладыя людзі, яе цяперашняе акружэнне. “Я столькі разоў пераапранала для фотасесіі сваіх сяброў, што, здаецца, навучылася чытаць іх думкі”,  - усміхаецца Аліса. Цікавыя эмоцыі на тварах патэнцыяльных мадэляў шукае малады аўтар, а таму з аднолькавым інтарэсам прыглядаецца і да дзяцей, і да людзей пажылога ўзросту. А бывае і так, што мадэль падбіраецца да канкрэтнага месца. Так, дзякуючы свайму захапленню, юная брэстчанка адкрыла для сябе наш горад.
Людміла ДУБІНА.
НА ЗДЫМКУ: Аліса Шыманчык.
Фота аўтара.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу