На гэтае пытанне намеснік кіраўніка каллектыву Вячаслаў Краўчук дае станоўчы адказ. Ужо некалькі гадоў ен з’яўляецца удзельнікам рэканструктарскага ваенна-гістарычнага клуба «Заходні Рубеж» г. Бяроза і такім чынам разам з паплечнікамі робіць свой унёсак у захаванне гістарычнай памяці.
14 июля, "Кобринский вестник"/ У гэтым годзе, па словах рэканструктара, ужо адбылася значная колькасць мерапрыемстваў ваенна-гістарычнай тэматыкі па ўсей тэрыторыі Беларусі, дзе ўдзел прымалі і члены ваенна-гістарычнага клуба «Заходні Рубеж» г. Бяроза.
- Толькі за перыяд пачатку 2025 года мы прымалі удзел у рэканструкцыі ў Камянецкім раёне дзе былі яе арганізатарамі разам з Камянецкім адзелам культуры, потым былі ў Мінскай вобласці у цэнтры экалагічнага турызму «Станькава», музейным комплексе старадаўніх народных рамёстваў «Дудуткі», партызанскай стаянцы «Махро» Іванаўскага раёна і горазде Масты на Гродзеншчыне, таксама прымалі удзел у рэканструкцыі ў Брэсцкай крэпасці 22 чэрвеня і здымаліся ў кіно.
«Заходні Рубеж» падтрымлівае мемарыяльны комплекс Партызанскай славы «Хаваншчына» каля вёскі Карачын у Івацэвіцкім раёне. Кожны год у апошнія выхадныя мая і кастрычніка удзельнікі клуба збіраюць гледачоў і ладзяць мерапрыемствы, услаўляючы Подзвіг савецкага народа.
Чаму гэта патртрэбна і важна? Да маштабных рэканструкцый «Заходні Рубеж» прыцягвае вучняў старэйшых класаў. Па словах ваеннага рэканструктара Вячаслава Краўчука, школьнікі да гэтага ставяцца выдатна, ім усё гэта падабаецца. А пасля падобных мерапрыемстваў прызнаюцца, што яны іх выдатна гуртуюць, робяць дружней.
Варта адзначыць, што складовай часткай ваенна-гістарычнага клуба «Заходні Рубеж» г. Бяроза з'яўляюцца і ўдзельнікі з іншых суседніх гарадоў вобласці, якія, па словах кіраўніка Дзмітрыя Маркава аказваюць значную дапамогу ў працы клуба, арганізацыі і правядзенні падобных мерапрыемстваў, робяць гісторыю жывой толькі для адной мэты — захавання памяці і разумення таго, што страшныя падзеі не павінны паўтарыцца ніколі.
- У працэсе мерапрыемства усе ўдзельнікі рэканструкцыі цалкам пагружаюцца ў акцёрскую гульню, а гледачам здаецца, што ўсё што яны пабачылі адбываецца насамрэч, і тагды рэканструкцыя атрымліваецца сапраўды ўдалай. Таму мы лічым што менавіта такія мерапрыемствы даюць сапраўдныя эмоцыі трагізму вайны якая не павінна паўтарыцца ніколі.
Па інфармацыі клуба «Заходні Рубеж»
Поделиться в соцсетях: