Маленькія і дарослыя жыхары вёскі Залессе актыўна далучыліся да агульна нацыянальнага праекта «Кожная пятнiца – роднае, сваё».
13 марта, "Кобринский вестник"/ Конкурс, накіраваны на падтрымку айчынных вытворцаў і нацыянальных традыцый, зацікавіў жыхароў. Напярэдадні Дня роднай мовы дзеці разам з намеснікам дырэктара Аленай Валасюк падрыхтавалі асаблівы інтэлектуальны прадукт – буклеты з моўнымі «залацінкамі».

Моўныя «залацінкі» жыхарцы вёскі Людміле Рымарук уручае Марыя Барысік
Каб папулярызаваць роднае слова, вучні раздавалі іх дарослым, нагадваючы, якая мілагучная і багатая нашая гаворка. Адна з пятніц была прысвечана народнай кулінарыі.
Разам з настаўніцай пачатковых класаў Таццянай Тарасюк дзеці распрацавалі ўнікальны каляндар беларускіх страў. Наступны крок маленькія беларусы звязалі з сучаснасцю.
Падчас наведвання вясковай крамы дзеці з настаўніцай Тамарай Міхнавец вучыліся выбіраць сваё, беларускае. Асартымент прадуктаў мясцовай вытворчасці паказаў, што нам ёсць чым ганарыцца. Праект працягваецца, азначыць, наперадзе яшчэ шмат цікавых сустрэч з родным і сваім!
Жанна ЕЛИЗАРОВА
Поделиться в соцсетях: