Прогноз погоды
Сб, 02 мая 2026

Са святам вясны і прыгажосці - словы ўдзячнасці ад мужчын Кіселявецкага сельсавета

06/03/2026 Актуально Кобрин Сельсоветы БАКУН Киселевецкий сельсовет

Жанчыны… Ім ствараюць вершы паэты, пішуць партрэты мастакі, прысвячаюць песні кампазітары. Яны здольны пабудзіць мужчын на подзвігі. У апошні час іх роля ў сучасным свеце пашырыла свае межы. Дом, выхаванне дзяцей, бытавыя клопаты…

8 сакавіка, "Кобрынскі веснік"/ Яны паспяхова спраўляюцца з тымі абавязкамі, якія спакон вякоў лічыліся жаночымі. І не толькі. Кіраўнікі прадпрыемстваў, бізнес-ледзі, касманаўты, пілоты, вучоныя… Амаль не засталося той сферы, якую б не асвоілі прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва. Выказваюць шчырую падзяку сваім любімым жанчынам у дзень 8 Сакавіка мужчыны Кіселявецкаго сельсавета.

На яго тэрыторыі пражывае 1501 жанчына. Адны паспяхова кіруюць школамі, як, напрыклад, у Кісялёўцах і Барысаве, другія ўзначальваюць філіялы ўстановы аховы здароўя «Кобрынская цэнтральная бальніца» і лечаць людзей – у тых жа Кісялёўцах, Балатах, Магдаліне, іншыя зарэкамендавалі сябе ў жывёлагадоўлі і земляробстве, місія чацвёртых – гадаваць дзяцей.

Жанчыны – надзейны тыл для мужчын, якія ў сваю чаргу жадаюць сваім матулям, жонкам, дочкам шчаслівага лёсу, моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, поспехаў і прафесіянальнага росту, заставацца заўсёды прыгожымі і несці радасць блізкім, саграваць вялікімі сэрцамі свет.

Падрыхтавала Алена БАКУН

 

Поделиться в соцсетях:


Последние новости