Прогноз погоды
Пт, 06 марта 2026

Каб мова жыла ў галасах - мерапрыемства ў рамках праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё» прайшло ў Тэўлях

06/03/2026 Актуально Кобрин Сельсоветы ЕЛИЗАРОВА Тевельсикй сельсовет

Мова – гэта не проста сродак камунікацыі, гэта жывая душа народа, яго памяць і гонар.

6 сакавіка, "Кобрынскі веснік"/ Менавіта таму ў рамках праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё», прымеркаванага да Міжнароднага дня роднай мовы, філіял «Тэвельская сельская бібліятэка» сумесна з філіялам «Тэвельскі клуб» зладзілі сапраўднае свята пад назвай «Каб мова беларуская гучала».

У захапляльнае падарожжа па старонках роднай літаратуры і моўных скарбах адправіліся юныя ўдзельнікі мерапрыемства. Дзеці з вялікім азартам спаборнічалі ў веданні роднага слова: спрабавалі сябе ў ролі перакладчыкаў, разгадвалі загадкі-закавыкі, збіралі разам народную мудрасць у прыказках і шукалі адрасата ў таямнічых «тэлеграм».

Гульні «Жывы – нежывы» і «Назаві адным словам» дапамаглі дзецям адчуць смак і гнуткасць беларускай гаворкі. Са сцэны гучалі шчырыя вершы, напоўненыя любоўю да Радзімы, а завяршылася імпрэза сапраўдным народным драйвам – меладычнымі беларускімі песнямі і знакамітай, запальнай «Лявоніхай».

Свята паказала: пакуль мова жыве ў дзіцячых галасах, у танцы і песні – жыве і наша спадчына!

Жанна ЕЛІЗАРАВА

Поделиться в соцсетях:


Популярные материалы за месяц

Последние новости