Вс, 23 марта 2025
Прогноз погоды

Перадавікі хлебнай нівы

17/08/2011 Сельское хозяйство

Падведзены вынікі на ўборцы ўраджаю 2011 года. Па стане на 15 жніўня лепшых паказчыкаў дабіліся:

старшы камбайнер Васіль Кавалевіч (ААТ “Гарадзец-агра”), які камбайнам “Джон-Дзір-9640” убраў 413 гектараў і намалаціў 1140 тон збожжа;

старшы камбайнер Сяргей Каташук (ААТ “Гарадзец-агра”), які камбайнам “КЗС-1218” убраў 384 гектары і намалаціў 1135 тон збожжа;

старшы камбайнер Мікалай Пакалюк (ААТ “Гарадзец-агра”), які камбайнам “Джон-Дзір-9640” убраў 410 гектараў і намалаціў 1124 тоны збожжа;

вадзіцелі на адвозцы збожжа:

Васіль Сцепанюк (ААТ “Гарадзец-агра”), які на аўтамабілі МАЗ-555142 перавёз 1326 тон збожжа;

Міхаіл Арашчук (СВК “Бельскі”), які на аўтамабілі ГАЗ-53Б перавёз 749 тон збожжа;

Павел Сацук (ААТ “Кісялёўцы”), які на аўтамабілі ГАЗ-САЗ-3507 перавёз 744 тоны збожжа;

машыністы збожжасушыльных комплексаў:

Сяргей Рысеў (ААТ “Гарадзец-агра”), які на ЗСК-30 высушыў 3510 тон збожжа;

лепшая гаспадарка па ўраджайнасці збожжавых:

ААТ “Агра-Кобрынскае” (дырэктар Сяргей Селівестраў), дзе ўбрана 93 працэнты збожжавых пры ўраджайнасці 52,5 цэнтнера.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу