Прогноз погоды
Чт, 03 июля 2025

Дакладнасць тэхналогіі – сакрэт поспеху

09/09/2009 Сельское хозяйство

    СВК “Пакроўскі” – вядучае сельгаспрадпрыемства ў раёне па вытворчасці насеннага матэрыялу збожжавых і зернебабовых культур, пастаўляе спажыўцам таксама насенне шматгадовых траў, рапсу і бульбы. Кожны год тут атрымліваюць высокія ўраджаі збожжавых. Не стаў выключэннем і сёлетні.

    - Жніво ў гаспадарцы прайшло зладжана і арганізавана, хаця надвор’е не вельмі спрыяла гэтаму, - гаворыць старшыня кааператыва Віктар Свянцецкі. – З кожнага гектара атрымалі больш як 54 цэнтнеры збожжа. Яго валавая вытворчасць дасягнула амаль 6800 тон. Сярод сямі экіпажаў збожжаўборачных камбайнаў два намалацілі больш за тысячу тон. Гэта маладзёжны экіпаж у складзе Мікалая Актысюка і Руслана Шынкарука і экіпаж Яўгена Хамутоўскага і Міхаіла Свіржэўскага. Больш за тысячу тон збожжа перавезлі ад камбайнаў вадзіцелі Мікалай Дземянчук, браты Сяргей і Васілій Баршчэўскія, Міхаіл Свіржэўскі. Адным словам, людзі працавалі выдатна.

    Гаспадарка рэалізавала ўжо ў лік дзяржзаказу 1215 тон збожжа, што складае 95 працэнтаў да плана. Хаця і закончылася жніво, але клопату ў земляробаў менш не стала. Тут поўным ходам працягваецца ачыстка і падрыхтоўка да рэалізацыі насеннага матэрыялу збожжавых культур.

    - Штогод у сярэднім мы рыхтуем да рэалізацыі іншым гаспадаркам раёна каля 800-900 тон насеннага матэрыялу збожжаваых культур, у залежнасці ад патрэбнасці, - гаворыць галоўны аграном кааператыва Міхаіл Трацякоў. – Для вырошчвання закупляем элітнае насенне збожжавых у элітных гаспараках рэспублікі. Цяпер на збожжатаку працуюць дзве лініі па ачыстцы насення. Аператары Валерый Дзенісюк і Юрый Голуб закончылі ачыстку насення азімых збожжавых і пераключыліся на яравыя культуры. Увесь працэс падрыхтоўкі насення кантралюе аграном Вольга Муліца.

    Зразумела, вырошчванне насення збожжавых і зернебабовых патрабуе высокай культуры земляробства. Вопыту ў гэтай справе СВК “Пакроўскі” не пазычаць. Напрыклад, за высокую культуру земляробства яшчэ раней гаспадарка атрымала рэспубліканскую прэмію – трактар МТЗ. Патрэбна пастаянна сачыць за чысцінёй пасеваў, перад уборкай абавязкова абкасіць поле, дапрацаваць насенне пры натуральным дасушванні, выканаць шэраг іншых патрабаванняў. Як заўважыў галоўны аграном Міхаіл Трацякоў, неабходна строга захоўваць тэхналогію вырошчвання. Пры планаванні пасяўных плошчаў тут абавязкова кіруюцца картаграмамі палёў, робяць разлікі па кожнай культуры. Яшчэ робяць стаўку на самую новую тэхніку – камбінаваныя пасяўныя агрэгаты, абаротныя плугі і г. д. У выніку зямля дае высокую аддачу.

    Аляксей САЦУК.

Поделиться в соцсетях: