Каб было ў Кобрыне ўтульна і чыста!

Раённы суботнік па добраўпарадкаванні і прывядзенні ў належны стан замацаваных тэрыторый горада, населеных пунктаў раёна, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, пахаванняў воінаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны адбыўся 11 – 12 красавіка ў сувязі з 70-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і абвяшчэннем 2014 года Годам гасціннасці.


З вясеннім, прыўзнятым настроем у гэты дзень працавалі калектывы розных устаноў і прадпрыемстваў горада і раёна. Удзел прынялі больш за 26000 чалавек, з іх каля 6050 навучэнцаў устаноў адукацыі Кобрыншчыны. Агульная колькасць заробленых грашовых сродкаў склала 429 мільёнаў 750 тысяч беларускіх рублёў.


Так, на месцах баявой і воінскай славы, пахаванняў воінаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны, на тэрыторыі школ сельскіх населеных пунктаў і г. Кобрына працавалі работнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Працаўнікі сельгаспрадпрыемстваў наводзілі парадак каля малочнатаварных фермаў, у майстэрнях.


Супрацоўнікі Кобрынскага райвыканкама, РК ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” шчыравалі ўздоўж Боны. Не засталася па-за ўвагай і тэрыторыя былой сінагогі, што занесена ў рэестр гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Навесці парадак сюды прыйшлі супрацоўнікі Кобрынскага райвыканкама, КУШВП ЖКГ “Кобрынская ЖКГ” і інш. Дружна і весела ладзілася праца ў вучняў СШ № 2 г. Кобрына, сумесна з РК ГА “БРСМ”, яны таксама выйшлі прыняць удзел у працоўнай акцыі.
– Мы адказныя за наш горад, – гаворыць адзінаццацікласнік Анатоль Каралюк. – Каб Кобрын быў утульным, меў прэзентабельны выгляд, мы павінны тут прыбіраць. Наш горад – гэта наш дом.
Ірына ЛЕСІК.
Фота аўтара і Рамана МЕЛЬНІКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *