Пт, 29 марта 2024
Прогноз погоды

У Кісялёўцах рапс – у пояс

15/07/2020

[caption id="attachment_39145" align="aligncenter" width="667"] (злева направа): Міхаіл Гардзяюк, Мікалай Трафімук, Юрый і Мікалай Марчукі ацэньваюць будучы ўраджай рапсу.[/caption]

Кобрыншчына прыступіла да ўборкі азімага рапсу. Карыстаючыся сонечным днём, 9 ліпеня на палі выйшлі камбайны адкрытых акцыянерных таварыстваў “Пакроўскі”, “Гарадзец-агра”, “Любань”, “Днепра-Бугскае” і “Кісялёўцы”. Усяго ў раёне трэба ўбраць 4996 га алейнай культуры.

- Сёлета да ўборкі ў нас 130 га азімага рапсу – прыкладна столькі ж, як у мінулым годзе, - расказвае галоўны аграном гаспадаркі Міхаіл Гардзяюк. – Усяго трэба ўбраць 890 га збожжавых і зернебабовых культур.

На поле ва ўрочышчы Бабух, якое знаходзіцца побач з горадам, рапс “вымахаў” вышэй за пояс дарослага чалавека. Як адзначае галоўны аграном, у сярэднім ураджай павінен скласці каля 20 ц/га. На ўборцы працуюць два камбайны, адзін з якіх – нядаўна атрыманы «Палессе GS12A1». На момант нашага візіту на ім працаваў Мікалай Трафімук, на другім шчыраваў  сямейны экіпаж - Мікалай Марчук і яго сын Юрый. Бацька аддаў гаспадарцы 28 гадоў, сын далучыўся да справы 7 гадоў назад.

Як адзначае Юрый Марчук, вялікі ўплыў на выбар жыццёвага шляху аказала падрыхтоўка ў вучэбна-вытворчым камбінаце, дзе ён атрымаў спецыяльнасць механізатара, потым скончыў Пружанскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж. Для яго гэтае жніво – ужо сёмае. Як і бацька, Юрый упэўнены: на зямлі можна працаваць і зарабляць. Галоўнае, падыходзіць да работы шчыра і не шукаць “лёгкага хлеба”, якога ў сельскай гаспадарцы не бывае.  

Дзмітрый БЯЛОЎ.

Фота аўтара.

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.

 

 

Поделиться в соцсетях:


Единый день голосования

Центральная избирательная комиссия Республики Беларусь

Кобринский РОЧС приглашает на службу

photo 2024 03 21 17 04 111111