Акцыя “Бацькава кашуля” дала старт на Кобрыншчыне 5-го чэрвеня – павіншаваць з нараджэннем 3-га дзіцяці кабрынчанку Марыю Сцепанюк прыехалі старшыня Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў Зоя Петрасюк і старшыня Кобрынскага раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь” Віктар Белаус.
5 чэрвеня, "Кобрынскі веснік"/
Зоя Петрасюк:
- Як адзначыў кіраўнік нашай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, першае і другое дзіця ў сям’і – бацькоў, а кожнае трэцяе – Прэзідэнта. Таму па ініцыятыве Беларускай партыі “Белая Русь” нарадзілася цудоўная акцыя “Бацькава кашуля”, якая праходзіць па ўсёй краіне.
Кожнае трэцяе народжанае дзіця атрымлівае ў падарунак сімвалічную льняную кашулю, якая будзе аберагаць яго ад усіх нягод. Шчасця і здароўя новаму грамадзяніну нашай краіны – маленькаму Дзмітрыю, маме і ўсёй сям’і!

Віктар Белаус:
- Дзеці - гэта шчасце, цэта наш працяг у жыцці і будучае нашай краіны. Мы, мужчыны, схіляем галовы перад жанчынай-маці, якая прысвяціла жыццё выхаванню дзяцей і не шкадуе сіл для таго, каб яны выраслі добрымі людзьмі, сапраўднымі грамадзянамі і патрыётамі сваёй Радзімы.
Акцыя “Бацькава кашуля” – сімвал таго, што ў нашай Беларусі мацярынства заўсёды будзе ў найвялікшай пашане, а дзеткі заўсёды будуць найвялікшай каштоўнасцю.

Ігар Ляшэвіч, заведуючы філіялам “Радзільны дом” УЗ “Кобрынская ЦРБ”:
- Цудоўная акцыя, таму што шматдзетнасць – гэта сапраўдны подзвіг, які заслугоўвае самага шчырага ўшанавання. Нараджэнне новага жыцця – найвялікшае свята не толькі для бацькоў, але і для ўсёй краіны, і я ўпэўнены, што сямейныя каштоўнасці у нашай краіне заўсёды будуць галоўным прыярытэтам.
Акрамя Дзмітрыя ў сям’і Сцепанюк выхоўваюцца яшчэ двое дзетак – шасцігадовы Уладзіслаў і Дар’я, якой споўніўся 1 годзік.
Што ж датычыцца самага малодшага члена сям’і, то ён сімвалічна нарадзіўся 1-га чэрвеня – у Дзень абароны дзяцей. Дык няхай ён, як і ўсе дзеці, заўсёды будзе пад абаронай нашай дзяржавы, лёса і Бога.
Дзмітрый БЯЛОЎ
Поделиться в соцсетях: