Прогноз погоды
Ср, 18 июня 2025

В Кобринском районе раскрыта деятельность целой группы лжепредпринимателей.

30/08/2013 Закон и право

Супрацоўнікі Кобрынскага і Баранавіцкага міжраённых аддзелаў упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю РБ па Брэсцкай вобласці выкрылі дзейнасць цэлай групы лжэпрадпрымальнікаў.

Як высветлілася, грамадзянін Расійскай Федэрацыі сумесна з паплечнікам (асоба пакуль устанаўліваецца – заўв. аўт.) год таму зарэгістравалі ў якасці прадпрымальнікаў двух кабрынчан і трох жыхароў Баранавічаў.- Ім прапанавалі грошы за рэгістрацыю ў якасці ІП, - расказвае начальнік Кобрынскага міжраённага аддзела ўпраўлення дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК па Брэсцкай вобласці Генадзь Круглей. - Разам з расіянінам кабрынчане зарэгістраваліся ў выканкаме, былі ўнесены ў Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і ІП. Лжэпрадпрымальнікі адкрылі банкаўскія рахункі. Атрымалі таварна-транспартныя накладныя. Нумары рахункаў і накладныя яны перадалі расіяніну, які ад іх імя ажыццяўляў прадпрымальніцкую дзейнасць. Ніхто з зарэгістраваных ІП нават не ўяўляў, што адбываецца з іх рахункам.А між тым праз гэтыя рахункі праходзілі значныя грашовыя сумы. Падаткі ж, вядома, ніхто не плаціў.У выніку гэтымі грамадзянамі пачала цікавіцца фінансавая міліцыя. Праверка паказала, што з верасня мінулага года па чэрвень сёлетняга пяцёра ІП не заплацілі 2 мільярды 221 мільён падаткаў у дзяржбюджэт.Сёння ў адносінах да грамадзяніна РФ узбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 234 (лжэпрадпрымальніцтва) Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь. Расійскі “бізнесмен” можа атрымаць ад трох да дзесяці гадоў пазбаўлення волі нават з канфіскацыяй маёмасці.Настасся ЗАНЬКО.

Поделиться в соцсетях: