Раніцай 5 лістапада ля Палаца культуры было шматлюдна –180 юнакоў Кобрына і раёна ў чарговы дзень прызыўніка атрымалі павесткі ў армію.Хваляваліся бацькі, самі хлопцы і іх дзяўчаты. Мерапрыемства адкрыў старшыня прызыўной камісіі, намеснік старшыні Кобрынскага райвыканкама Валянцін Трубчык. Ён адзначыў, што служба ў арміі – гэта абавязак, школа мужнасці, станаўлення асобы, магчымасць набыць новую спецыяльнасць, якая часта становіцца запатрабаванай у жыцці. Таксама Валянцін Васільевіч адзначыў, што армія для многіх стане прыступкай у кар’ерным росце, і пажадаў хлопцам вярнуцца здаровымі і ўзмужнелымі.Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі аб прызыве на тэрміновую ваенную службу зачытаў ваенны камісар Кобрынскага райваенкамата Ігар Круглоў.Да маладога пакалення звярнуўся ветэран Вялікай айчыннай вайны Мікалай Грыневіч, які падзяліўся з рабятамі і гасцямі свята ваеннымі ўспамінамі, пажадаў юнакам служыць добрасумленна і выказаў упэўненасць у тым, што яны не падвядуць.Да моладзі таксама звярнуўся настаяцель Петрапаўлаўскай царквы айцец Аляксандр Канцэвіч, які адзначыў, што ва ўсе часы славянскія народы абаранялі свае землі і жылі па прынцыпе “Хто з мячом да нас прыйдзе, той ад мяча і загіне”.Святочная частка дня прызыўніка суправаджалася музычнымі і танцавальнымі нумарамі. А пасля пад усім вядомы марш “Развітанне славянкі” юнакі накіраваліся ў фае, дзе супрацоўнікі ваенкамата ўручылі павесткі.
Як паведаміў нам начальнік аддзела прызыву на воінскую службу райваенкамата Аляксей Пятроў, сёлета сталі больш жорсткімі крытэрыі да службы ў пагранічных вайсках, з-за чаго многія жадаючыя туды не змаглі трапіць. Але звычайна ў ваенкамаце прыслухоўваюцца да пажаданняў, і калі маладыя людзі адпавядаюць усім патрабаванням, іх накіроўваюць у пажаданы род войск. Найчасцей рабяты імкнуцца ў пагранічныя войскі і спецназ. Што тычыцца геаграфіі, то многія юнакі трапяць у Брэст, Мінск і іншыя гарады.Мы пагутарылі з адным з прызыўнікоў – пераможцам раённага песеннага конкурсу “Лета-2013” Іванам Ярашуком: “Лічу службу ў арміі сваім абавязкам, які патрэбна выканаць”, - сказаў юнак. На пытанне, ці будзе прымаць удзел у самадзейнасці, Іван адказаў, што калі будзе магчымасць – то з вялікім задавальненнем.Першыя адпраўкі ў армію пачнуцца ў сярэдзіне лістапада.
Людміла ПашковічНа здымку: урачыстае ўручэнне юнакам павестак у армію.Фота аўтара.
Поделиться в соцсетях: