Па стане на 1 лютага 2011 года ў РАУС налічваецца больш за 200 супрацоўнікаў. Як паведаміў старшы інспектар групы кадраў маёр міліцыі Віктар Турчыновіч, Кобрынскі аддзел унутраных спраў займае адну з лідзіруючых пазіцый у вобласці па ўзроўні камплектацыі работнікаў МУС. Вакантнымі застаюцца ўсяго тры пасады. Для прыкладу: у 2007 годзе гэты паказчык складаў 16 чалавек.
- Можна з упэўненасцю казаць, што цяпер у Кобрынскім райаддзеле існуе сапраўдны конкурсны адбор, - гаворыць старшы інспектар па кадрах маёр міліцыі Любоў Куксюк. - Павялічылася колькасць прэтэндэнтаў на пасады, якія маюць вышэйшую адукацыю. А сярод прафесійных супрацоўнікаў даволі ўнушальны працэнт тых, хто працуе ў РАУС ужо дзесяць гадоў і больш. Гэта таксама пазітыўна адлюстроўваецца на падрыхтаванасці асабовага саставу.
Віктар Турчыновіч адзначае, што галоўная задача групы кадраў – усебакова падрыхтаваць супрацоўніка міліцыі, не толькі дапамагчы яму авалодаць непасрэднымі службовымі інструкцыямі, але і аказваць інфармацыйна-прававую, практычную і ідэалагічную падтрымку. З уводам у эксплуатацыю новага будынка РАУС матэрыяльна-тэхнічная база спрыяе самаўдасканаленню супрацоўнікаў. Тут арганізоўваюцца стрэльбы з табельнай зброі, заняткі спортам у новай трэнажорнай зале. Рэгулярна Кобрынскі райаддзел удзельнічае ў розных фізкультурных міжгаліновых спаборніцтвах.
Раман МЕЛЬНІК.
Фота аўтара.
НА ЗДЫМКУ: Любоў Куксюк і Віктар Турчыновіч.
Поделиться в соцсетях: