Пн, 04 ноября 2024
Прогноз погоды

“Жанчына года” жыве на Кобрыншчыне

29/03/2018 Год малой родины

Кіраўнік фермерскай гаспадаркі “Алесін сад”, заснавальніца аграэкасядзібы “Палескія традыцыі”, актыўны грамадскі дзеяч, захавальніца культурнай спадчыны, дэлегат міжнародных кангрэсаў па пытаннях здаровай ежы, маці траіх дзяцей і бабуля шасці ўнукаў. Гэта – далёка не поўны спіс дасягненняў Ніны Главацкай, якая была ўдастоена тытула “Жанчына года” ў намінацыі “Гаспадыня сяла” ў час урачыстай цырымоніі, якая прайшла ў сталічным Палацы Рэспублікі.

- Святочная атмасфера адчувалася, калі мы толькі селі ў аўтобус, - дзеліцца сваімі ўражаннямі Ніна Главацкая. – Літаральна праз некалькі хвілін усе пазнаёміліся, сталі сяброўкамі, весела жартавалі і расказвалі пра сваё жыццё. Кульмінацыяй стала ўрачыстае мерапрыемства, якое прайшло ў Палацы Рэспублікі. З узнагародамі жанчын павіншавала старшыня Беларускага Саюза жанчын, намеснік старшыні Савета Рэспублікі Марыяна Шчоткіна, якая падкрэсліла, што нам, жанчынам, пад сілу самыя высокія дасягненні. Выдатным падарункам стаў канцэрт з удзелам зорак беларускай эстрады.

Аднак самым прыемным, як адзначылы Ніна Нікіцічна, стала ўсведамленне таго выдатнага факту, што ў Беларусі столькі цудоўных, моцных духам, разумных і ініцыятыўных жанчын. Сёння яны паспяхова самарэалізоўваюцца ў розных сферах жыццядзейнасці нашай краіны, і гэта з’яўляецца лепшым доказам высокай і ганаровай ролі жанчыны ў беларускім грамадстве.  

Запісаў Дзмітрый БЯЛОЎ.

Фота з архіва Ніны Главацкай.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу