Вт, 15 октября 2024
Прогноз погоды

Забяспечыць высокі рост нацыянальнай эканомікі

28/10/2009

    У пятніцу на мінулым тыдні ў Кобрыне адбылося выяздное пашыранае пасяджэнне Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на чале з яго старшынёй Пятром Пракаповічам. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Камітэта дзяржкантролю, абласной і раённай ўлады, зацікаўленых міністэрстваў і ведамстваў, структурных падраздзяленняў цэнтральнага апарату, Галоўных упраўленняў і арганізацый Нацыянальнага банка, члены Асацыяцыі беларускіх банкаў, кіраўнікі мясцовых аддзяленняў банкаў і прадпрыемств. Галоўныя пытанні, якія стаялі на парадку дня, былі вызначаны, як падвядзенне вынікаў выканання асноўных накірункаў грашова-крэдытнай палітыкі краіны за студзень-верасень 2009 года, а таксама абмеркаванне “вузлавых” момантаў ва ўдасканаленні сістэмы банкаўскага нагляду ў Рэспубліке Беларусь .

    Урачыстая сустрэча прадстаўнікоў бізнес-эліты краіны адбылася ў Кобрынскім гарадскім палацы культуры. У файе ўвазе шаноўных гасцей была прадстаўлена выстава, на якой экспанаваліся тавары такіх прадпрыемстваў, як ААТ “Кобрынскі кансервавы завод”, птушкафабрыкі, “Кобрындрэў”, масласырзавода, швейнай фірмы “Лона”, інструментальнага завода “СІТОМА”, СТАА “ПМ і кампанія” і інш. Прэзентацыя выклікала жывы інтарэс у удзельнікаў форума. У прыватнасці, старшыня Кобрынскага райвыканкама Мікалай Кенда і галава Нацбанка Пётр Пракаповіч адзначылі высокую якасць і канкурэнтназдольнасць мясцовай прадукцыі з улікам няпростых умоў, якія складаюцца ў сусветнай фінансава-эканамічнай сістэме. Утрымацца на плаву, вытрымаць націск канутрэнтаў і пры гэтым не страціць дасягнутых пазіцый па выкананню асноўных прагнозных пазказчыкаў – галоўная задача для айчынных вытворцаў краіны, зазначылі ўдзельнікі выставы.

    Выступаючы на афіцыйным адкрыцці пашыранага пасяджэння Праўлення Нацыянальнага банка Пётр Пракаповіч адзначыў, што ў цэлым за справаздачны перыяд банкаўская сістэма краіны выканала першарадныя задачы, якія ставіліся ў пачатку года. Галоўным перспектыўным векатарм пры гэтым была і застаецца рэалізацыя мер, якія тычацца мінімізацыі адмоўнага ўплыву сусветнага фінансава-эканамічнага крызісу на эканоміку, забеспячэнне ўстойлівасці беларускага рубля і падтрыманне фінансавай стабільнасці ў цэлым, стварэнне аптымальных умоў для прыцягнення замежных інвестыцый і інш.

    Ва ўмовах сусветнага крызісу прамысловы комплекс Брэстчыны працуе з пэўным напружаннем. Прыймаюцца ўсе меры, каб выйсці на тэмпы роста вытоврачасці на ўзровень мінулага года. Асабліва гэта тычыцца прадпрыемтсваў Мінпрама і Мінлегпрама. У прыватнасці складаная сітуацыя існуе ў меблевай галіне. Аб гэтым заявіў у сваім вытспуленні першы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Міхаіл Юхімук. Банкаўская сістэма Беларусі актыўна разгарнула кампанію па падтрымцы не толькі прадпрыемстваў-флагманаў, але і тых заводаў, фабрык рэспубліканскай формы ўласнасці, што знаходзяцца ў незайздросным становішчы. Пры гэтым важна даць магчымасць прамыслоўцам правесці мадэрнізацыю вытоврчасці і тэхналогій, знайсці новыя рынкі збыту, захаваць працоўныя месцы, выплачваць дастойную заработную плату кожнаму супрацоўніку. Для такога райцэнтра як Кобрын, фінансавае аздараўленне вытворчасці пры непасрэдным удзеле банкаў адыграе найважнейшую ролю ў жыццяздольнасці ўсяго народнагаспадарчага комплексу, яго дынаміке. Прамысловасць Кобрыншчыны дастойна трымаецца на хвалях рынку. І ў гэтым на ўласныя вочы пераканаліся ўдзельнікі выязднга пасяджэння Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, калі наведалі з рабочым візітам шэраг вядучых прадпрыемстваў і банкаў раёна. Валаўтваральным у мясцовай налогавай сістэме па-ранейшаму застаецца Кобрынскі масларобча-сыраробчы завод. За 9 месяцаў тут выкананы план па вытворчасці таварнай прадукцыі на 105,5 працэнты. Прадпрыемства актыўна выкарыстоўвае банкаўскія крэдыты на суму каля 4 млрд.рублёў, з якіх 1 млрд 800 млн – доўгатэрміновыя. Масласырзавод актыўна развівае сваё супрацоўніцтва з ААТ “Белаграпрамбанк”, вызначаючы яго, як найбольш надзейнага і перспектыўнага дзелавога партёнра.

    У жніўні-верасні для малочнай галіны быў складаны час, калі ў святле вядомых падзей быў зачынены экспартны калідор. Тым не менш, гэты паварот падзей не стаў для прадпрыемства фатальным. Прадукцыя была рэалізаваная месяц таму па больш выгаднай цане. За 9 месяцаў завод атрымаў 8 млрд. 574 млн. чыстага прыбытку пры рэнтабельнасці ў 15,2 працэнты. Старшыня райвыканкама Мікалай Кенда са здавальненем адзначыў той факт, што Кобрынскі МСЗ па асноўных паказчыках дзейнасці займае адну з лідыруючых пазіцый у краіне. Сапраўды якасць і шырокі асартыментры пералік сыроў і іншай карыснай для здароўя і смачнай прадукцыі ўжо даўно карыстаецца вялікім попытам у спажыўцоў як на ўнутраных, так і на знешніх рынках. Дарэчы, пераканацца ў гэтым дапамагла дэгустацыя прысмакаў масласырзавода.Наступным пунктам візіту стала маладое і дынамічнае прадпрыемства, якое таксама дае добрыя адлічэнні ў бюджэт раёна і працягвае сваё развіццё – СТАА “ПП Палессе”. Яго кіраўнік Андрэй Гольцман прапанаваў гасцям мультымедыйную презентацыю, дзе расказаў аб гісторыі узнікнення і развіцця прамысловага флагмана дзіцячай цацкі на ўсёй пост-савецкай прасторы, дзе працуюць 1,5 тысячы сцупрацоўнікаў, большасць з якіх – моладзь. На сёняшні дзень Палессе впускае больш за 600 найменняў прадукцыі і пастаўляе яе ў 26 краін свету. Надзейнымі партёрамі прадпрыемства з’яўляюцца Белзнешэканомбанк, Прыорбанк і Белаграпрамбанк, якія напрацягу шэрагу гадоў аказваюць значную крэдытную падтрымку.

    Удзельнікі банкаўскага форуму наведалі ААТ “Кобрынскі мясакамбінат”, дзе вялікі інтарэс выклікала не толькі інфармацыя аб бягучых справах у вытворчасці і планах на перспектыву, але і смачная прэзентацыя прадукцыі прадпрыемства.

    Таксама адбылося азнаямленне з арганізацыяй банкаўскіх паслуг для фізічных і юрыдычных асоб, эфектыўнасцю выкарыстання крэдытных рэсурсаў у аддзяленнях ААТ “Белзнешэканомбанк”, “Белаграпрамбанк” і філіяла №113 ААТ “ ААБ Беларусбанк”. Галава раёна Мікалай Кенда правёў з удельнікамі выязднога Праўлення Нацбанка экскурсію па набярэжнай, якая ў бліжэйшы час прэабразілася да непазнавальнасці. Госці пабывалі ў лядовай арэне, дзе як раз праходзілі заняткі юных спартсменаў. Адзін з удзельнікаў мерапрыемства намеснік старшыні праўлення ЗАТ “БТА-Банк” мінчанін Ахат Какімжанаў упершыню прыехаў у Кобрын. Ён адзначыў асобы, непўторны шарм нашага горада, яго чысціню, старажытныя традыцыі і багатую гісторыю.

    -Прыемна тое, што мясцовая ўлада надае столькі ўвагі праблемам сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна. І гэта адчуваецца з першага погляду,- заўважыў сталічны госць.

    У другой палове дня на пленарным пасяджэнні выязднога Праўлення Нацбанка выступілі намеснік старшыні гэтай установы Васіль Мацюшэўскі і начальнік галоўнага банкаўскага нагляду Сяргей Дубкоў. Як адзначалі дакладчыкі, эканамічнае развіццё краіны працякала ва ўмовах фінансава-эканамічнага крызісу. Для мінімізацыі яго наступстваў і ўмацавання ўстойлівасці банкаўскай сістэмы грашова-крэдытная палітыка ажыццяўлялася ўзважана і стрымана. У выніку дасягнуты станоўчы кошт кошыка замежных валют у межах устаноўленага калідора дапушчальных змяненняў, развіццё банкаўскага сектара краіны, рост яго рэсурнай базы, нарматыўнага капіталу, эфектыўнае, недзейнае і бяспечнае функцыянаванне плацёжнай сістэмы.

    Павялічылася ільготнае крэдытаванне жыллёвага будаўніцтва. Працэнтная палітыка была накіравана на падтрыманне рэальных ставак дэпазітна-крэдытнага рынку на пазітыўным узроўні. Неабходная ўвага будзе надавацца далешаму разуіццю нацыянальнай сістэмы безнаяўных разлікаў на падставе электронных плацёжных інструментаў. Абмяркоўваўся шырокі спектр і іншых задач. Па выніках пасяджэння Праўлення былі прыняты адпаведныя пастановы.

    Раман МЕЛЬНІКФота аўтара

    На здымках: Пётр Пракаповіч і Мікалай Кенда ў час наведвання выставы мясцовых прадпрыемстваў у гарадскім палацы культуры

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу