Ср, 09 октября 2024
Прогноз погоды

За работу не сорамна

01/11/2010

Лідзіруючую пазіцыю ў навучанні і перанавучанні вадзіцеляў на ўсе асноўныя катэгорыі вадзіцельскіх правоў сярод аналагічныхарганізацый на працягу шэрагу гадоў утрымлівае Кобрынска-Маларыцкая раённая арганізацыйная структура ДТСААФ. Майстры вытворчага навучання і выкладчыкі даступна, папулярна выкладаюць праграмны матэрыял.За 9 месяцаў 2010 года было падрыхтавана 574 чалавекі.

Усе супрацоўнікі Кобрынска-Маларыцкай РАС ДТСААФ - прафесіяналы высокай пробы. Сапраўды, выкладчыкі павінны дасканала ведаць прадмет, быць цярплівымі. Іх упэўненасць дапамагае курсантам авалодваць важнымі асновамі транспартнай культуры, правілаў дарожнага руху. У падрыхтоўцы вадзіцеляў мае вялікае значэнне не толькі чалавечы фактар, але і стан матэрыяльна-тэхнічнай базы. За апошнія тры гады ў Кобрынска-Маларыцкай РАС ДТСААФ выканалі значны аб’ём работ па яе мадэрнізацыі. Абноўлена больш як палова транспартных сродкаў.Прывабны выгляд мае вучэбны клас структурнага падраздзялення ДТСААФ у Маларыце, дзе ажыццяўляецца навучанне на катэгорыі “А” і “В”. Тут, як адзначае старшыня абароннага таварыства Уладзімір Шпендзік, літаральна яшчэ год назад стаяў занядбаны будынак, а побач - тэрыторыя, якая зарасла хмызняком. Цяпер рэканструяваны клас ДТСААФ адпавядае ўсім патрабаванням і дзеючым стандартам.Па выніках дзейнасці раённых арганізацыйных структур Брэстчыны за мінулы год кабрынчане занялі трэцяе месца, а ў спартыўнай рабоце – другое.Раман МЕЛЬНІК.Фота аўтара.НА ЗДЫМКУ (справа налева): СяргейГром і Сяргей Кульпака.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу