Прогноз погоды
Ср, 30 апреля 2025

Второй год подряд тишину деревни Новоселки нарушают звонкие голоса юных поклонников службы МЧС

07/06/2016 Молодёжь РОЧС МЧС

Злёт Мужных, Настойлівых, Смелых

DSCN5336Вось ужо другі год запар цішыню аддаленага на некалькі кіламетраў ад вёскі Навасёлкі маляўнічага куточка Кобрыншчыны, што паблізу канала Бона, у канцы мая парушаюць звонкія галасы юных прыхільнікаў службы МНС. Але, здаецца, прырода не супраць нечаканых гасцей, бо як у такім разе растлумачыць важнае зацікаўленае прагульванне буслоў уздоўж раптам вырасшага палатачнага гарадка?XV абласны злёт юных ратавальнікаў-пажарных сабраў на тры дні - з 24 па 26 мая, 16 каманд з усіх раёнаў Брэстчыны і па адной камандзе з Брэсцкага і Баранавіцкага кадэцкіх вучылішчаў з мэтай выявіць самых мужных, смелых, настойлівых. І вялікі дзякуй у гэтым, як падкрэсліў паважаны госць і член журы начальнік цэнтра прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Мікалай Кузьміцкі, яго арганізатарам: Брэсцкаму абласному ўпраўленню МНС, упраўленню адукацыі і галоўнаму ўпраўленню ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама, асабліва Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага аб’яднання Чырвонага Крыжа ў асобе Раісы Варанко і, безумоўна, гасціннай Кобрыншчыне, на якой, па жаданні як саміх удзельнікаў, так і арганізатараў, апошнія тры гады праходзіць злёт.

DSCN5333

DSCN5337Наша жыццё непрадказальнае. Што будзе заўтра, на жаль, ніхто не ведае. Землятрусы, ураганы, навадненні, пажары і іншыя стыхійныя бедствы ды неабдуманыя паводзіны чалавека могуць за некалькі хвілін пазбавіць нават самага неабходнага. Каб не разгубіцца ў такіх крытычных сітуацыях, умець аказаць першую медыцынскую дапамогу, наладзіць мінімальны быт для пражывання, у першую чаргу трэба выпрацаваць сістэму жыццядзейнасці ў палявых умовах. Менавіта вырашэнне гэтых задач разам з прапагандай асноў бясекі жыццядзейнасці і папулярызацыяй прафесіі ратавальніка-пажарніка і было закладзена ў аснову конкурсных выпрабаванняў: “Палатачны гарадок”, “Эстафета”, “Хіт бяспекі”, “Зводныя вучэнні”, “Знаўцы АБЖ” і іншыя.Каманду Кобрынскага раёна, прадстаўленую навучэнцамі СШ № 8, рыхтавалі кіраўнік аб’яднання па інтарэсах “Юны ратавальнік” Уладзімір Мялежык і старшы інспектар ГП і УГ Кобрынскага РАНС Андрэй Абрамчук.-Такой апантанай, зацікаўленай і ўлюблёнай у агульную справу, дружнай і вясёлай каманды ў мяне даўно ўжо не было. Разумею іх расчараванне, што ў выніку мы шостыя. А з другога боку, гэта найлепшы вынік за час удзелу кабрынчан у злётах. Ды і прайгралі мы вельмі моцным камандам, сярод якіх - навучэнцы кадэцкага вучылішча, - паведаміў Уладзімір Мялежык.

DSCN5356

DSCN5361Я і сама адразу заўважыла гэтыя ж якасці ў нашых хлопчыкаў і дзяўчынак, паназіраўшы хаця б за тым жа конкурсам па баявым разгортванні. Пераадольваючы абедзенную спёку, у цяжкай, не на дзіцячае плячо, форме пажарнікаў, не валодаючы ад прыроды нейкімі асаблівымі фізічнымі дадзенымі, яны так самааддана, мэтанакіравана, зладжана, бы тыя мурашы, імкнуліся разгарнуць пажарны рукаў і прывесці яго ў дзеянне, быццам ад таго, як хутка яны справяцца з заданнем, залежыць жыццё канкрэтнага чалавека.Завершаны апошні конкурс, падведзены вынікі, аб’яўлены пераможцы, якімі сталі навучэнцы Камянецкага раёна, другое месца - у прадстаўнікоў Маларыцкага раёна і трэцімі апынуліся баранавіцкія кадэты.Алена БАКУН.Фота аўтара.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу