Пн, 04 ноября 2024
Прогноз погоды

Визитная карточка Кобринщины

14/01/2015 Праздники

У раёне 162 населеныя пункты, 11 сельсаветаў: Астроміцкі, Батчынскі, Буховіцкі, Гарадзецкі, Дзівінскі, Залескі, Кіселявецкі, Навасёлкаўскі, Павіццеўскі, Тэвельскі, Хідрынскі. Уся тэрыторыя – 2 тысячы квадратных кіламетраў. У сучасных межах - з 25 снежня 1962 г.***Насельніцтва складае 86092 чалавекі, у т. л. па горадзе – 52489, па раёне – 33603 (на 01.01.2014 г.) Кобрынскі раён - самы мнагалюдны ў Брэсцкай вобласці. Тут пражываюць больш за 50 нацыянальнасцяў.***Па тэрыторыі праходзяць дзве лініі Беларускай чыгункі: з захаду на ўсход і з захаду на паўночны ўсход. Раён перасякаюць аўтамабільныя дарогі Мінскага, Гомельскага, Гродзенскага, Брэсцкага і Ковельскага напрамкаў. Па Дняпроўска-Бугскім канале і рацэ Мухавец адбываецца суднаходства. На Кобрыншчыне знаходзяцца нафтаправод “Дружба” і 3 ніткі газаправода.***Эканамічны патэнцыял раёна прадстаўлены 21-м прамысловым прадпрыемствам. Тавары з кобрынскай маркай добра вядомыя не толькі ва ўсіх рэгіёнах Беларусі, але і ў краінах блізкага і далёкага замежжа. Эканоміку вызначаюць таксама суб’екты малога і сярэдняга бізнесу (іх паступленні ў агульнай суме даходаў у бюджэт складаюць больш за 48%).***Вядучая роля ў эканоміцы Кобрыншчыны належыць сельскай гаспадарцы. Раён спецыялізуецца на вытворчасці мяса, малака, збожжа, кармавых культур. Але асновай аграрнай эканомікі з'яўляецца жывёлагадоўля, якая дае 70 працэнтаў таварнай прадукцыі.***У раёне створаны заказнікі мясцовага значэння: Клішча, Мелянкова, Дзівін - Вялікі Лес, геалагічны - тарфяны заказнік Ёлка. Адкрыты пункт пропуску прыгранічнага насельніцтва “Дзівін – Самары”. Кобрынскі раён – прывабны турыстычны цэнтр Брэстчыны. У раёне актыўна працуе 21 аграсядзіба.***У 2009 годзе Кобрын прыняў “эстафетную палачку” правядзення рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў сяла “Дажынкі”. Напярэдадні гэтай падзеі ў горадзе маштабна праводзіліся мерапрыемствы па рэканструкцыі і будаўніцтве аб’ектаў сацыяльнага прызначэння, камунікацый, дарог.

(Інфармацыя падрыхтавана паводле дадзеных Цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы).

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу