Паважаныя кабрынчане!
Шчыра віншуем са святам Нараджэння Хрыстова!
Светлае Нараджэнне – чыстая крыніца веры, міласэрнасці і чалавекалюбства. Яно звяртае нас да вытокаў спрадвечных духоўных традыцый і высокіх ідэалаў маралі.
У калядныя дні асабліва ярка адчуваецца важнасць спрадвечных каштоўнасцяў, якія ствараюць аснову чалавечага шчасця і аб’ядноўваюць мільёны веруючых хрысціян.
На працягу дваццаці стагоддзяў чароўнае святло Віфлеемскай зоркі асвятляе жыццёвы шлях кожнага чалавека, дорыць шчасце і цяпло дамашняга ачага нашым сем’ям, прыносіць мір і згоду ў кожны дом, напаўняе нашы сэрцы дабрынёй і любоўю да родных і блізкіх, дапамагае споўніць запаветныя мары і жаданні.
Ад усяго сэрца жадаем усім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, поспехаў, узаемаразумення, радасці, святочнага настрою.
Са святам! З Нараджэннем Хрыстовым!
Кобрынскі раённы выканаўчы камітэт.Кобрынскі раённы Савет дэпутатаў.
Фото из открытых источников (иллюстрация)
Поделиться в соцсетях: