Прогноз погоды
Вт, 22 апреля 2025

Васіль Знахарчук: “Рады фізкультурнікаў павялічваюцца”

03/02/2011 Здаровы лад жыцця

Днямі ў райвыканкаме падводзіліся вынікі спартыўна-фізкультурнай работы за мінулы год. У гэтым мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта ў Брэсцкай вобласці Алена Белаконенка.

У сваёй справаздачы Васіль Знахарчук  падкрэсліў, што ўдалося выканаць, напэўна, самую галоўную задачу ў штодзённай дзейнасці – павялічыць колькасць прыхільнікаў фізкультурнага і аздараўленча-масавага руху сярод шырокіх слаёў насельніцтва і розных узроставых груп. Факты сведчаць аб тым, што ў Кобрынскім раёне фізкультура стала больш даступнай, якаснай, сучаснай. За год пры падтрымцы Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь, упраўлення адукацыі райвыканкама, райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і асветы,  адміністрацый прадпрыемстваў паспяхова праведзена пяць спартакіяд, у якіх прынялі актыўны ўдзел тысячы прыхільнікаў здаровага ладу жыцця. Толькі ў горадзе па стане на 1 студзеня 2011 года налічваецца 30 калектываў фізічнай культуры, якія дзейнічаюць на рэгулярнай аснове. Не здае пазіцый і аматарскі рух прыхільнікаў здаровага ладу жыцця, як, напрыклад, бегуны з КАБ “Мухавец”  пад кіраўніцтвам Анатоля Янцана. Традыцыйны паўмарафон “Вызваленне” ўжо мае міжнародны статус, на які запрашаюцца госці з суседніх краін.

Спрыяе развіццю фізічнай культуры і актыўная работа з насельніцтвам на новых спартыўных аб’ектах. Але, падкрэсліў Васіль Знахарчук, неабходна яшчэ многаму навучыцца, шукаць нестандартныя падыходы ў абслугоўванні, каб цалкам выкарыстаць каласальны патэнцыял спартыўных аб’ектаў. Нармалізавалася сітуацыя з  платнымі паслугамі, але гэты паказчык можна значна палепшыць, заявіў Васіль Міхайлавіч, развіваючы сетку турыстычных маршрутаў. Так, для актыўнага адпачынку грамадзян з суседніх абласцей Беларусі і іных краін ужо адкрыта і дзейнічае новая фізкультурна-аздараўленчая база ў ДРАЦ “Колас”. Працягваецца кампанія па арганізацыі турыстычных агенцтваў, два з якіх адкрыліся летась. Цяпер іх на Кобрыншчыне дзейнічае пяць.

Выдатныя вынікі дэманструюць кобрынскія спартсмены, якія паспяхова выступаюць не толькі на рэспубліканскіх, але і міжнародных спаборніцтвах. Гэта баксёры Артур Кікцеў і Дзмітрый Сапон, лёгкаатлет Ілья Сірацюк, шахматысты Марыя Калядзіч і Сяргей Шапяцюк.

Васіль Знахарчук сказаў і аб праблемах, якія неабходна вырашаць у бягучым годзе, – недастатковае матэрыяльнае забеспячэнне фізкультурна-спартыўнай сферы, умацаванне кадравага саставу.

Напрыканцы афіцыйнай часткі мерапрыемства адбылася цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў і прызёраў буйных раённых спаборніцтваў 2010 года. У 35-й круглагадовай спартакіядзе калектываў фізкультуры сельгаспрадпрыемстваў першае месца заняла каманда ПМК-52, другое - СВК “Верхалескі”, трэцяе - у ААТ “Стрыгава”. У 16-й круглагадовай спартакіядзе калектываў фізкультуры прадпрыемстваў і арганізацый горада перамогу падзялілі паміж сабой прадстаўнікі ААТ “ГП “Надзея” і СТАА “ВП Палессе”. “Бронзы” ўдастоены спартсмены ААТ “Кобрынскі масласырзавод”. Таксама вызачаны лепшыя фізкультурнікі 9-й спартакіяды дзяцей і падлеткаў па месцы жыхарства ў горадзе і 2-й раённай спартакіяды “Каласок” для дзяцей і юнацтва на сяле. У першым спаборніцтве  перамагла САШ №8, другога месца ўдастоена САШ №7, на трэцім – САШ №9. У другім спаборніцтве “золата” заваявалі рабяты з Астроміцкай САШ, “серабро”- у Корчыцкай САШ, “бронза” - у Гарадзецкай САШ.

Пераможцы і прызёры атрымалі дыпломы, кубкі і падарункі ад аддзела па фізкультуры, спорце і турызме райвыканкама. Таксама Алена Белаконенка адзначыла спецыяльнымі прызамі кабрынчан, якія прынялі актыўны ўдзел у  алімпійскай віктарыне, - Ангеліну Ныркову, Ганну Жукаву і Таццяну Мацяюк, а таксама кіраўніоў спартыўных аб’ектаў Кобрыншчыны.

Раман МЕЛЬНІК.

Фота аўтара.

НА ЗДЫМКУ: (справа налева) Васіль Знахарчук, Алена Белаконенка і інструктар-метадыст па спорце ПМК-52 Аляксандр Астапук у час цырымоніі ўзнагароджвання лепшых калектываў фізкультуры.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу

Последние новости