Прогноз погоды
Вт, 22 апреля 2025

В школе молодого руководителя при Кобринском райисполкоме выпускной.

06/06/2013 Молодёжь Официально

Непрыкметна праляцеў трэці вучэбны сезон для дваццаці пяці навучэнцаў школы маладога кіраўніка пры Кобрынскім райвыканкаме. У мінулы чацвер у гарадскім Палацы культуры яны прынялі ўдзел у заключнай сустрэчы з ініцыятарам гэтага праекта намеснікам старшыні райвыканкама Валянцінам Трубчыкам.

Разам з начальнікам аддзела па справах моладзі райвыканкама Сяргеем Кожухам у верасні-маі выхаванцы школы маладога кіраўніка наведалі шэраг вядучых вытворчых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Кобрыншчыны, аб’екты аграэкатурыстычнага бізнесу, азнаёміліся з работай праваахоўных органаў і інш.Юнакі і дзяўчаты ў добразычлівай, сяброўскай атмасферы падзяліліся сваімі ўражаннямі аб праекце. Так, вучаніца СШ №7 Настасся Дземідзюк плануе паступіць на эканамічны факультэт у сталічную ВНУ. Ёй было вельмі важна атрымаць уяўленне аб будучай спецыяльнасці ў працэсе візіту ў філіял №113 ААТ “ААБ Беларусбанк”. Прафесіяналы падрабязна расказалі аб прыярытэтных накірунках развіцця эканомікі краіны, інавацыйных тэхналогіях у банкаўскай сферы.Валянцін Трубчык шчыра павіншаваў рабят з паспяховым заканчэннем навучання, ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў ім пасведчанні выпускнікоў школы маладога кіраўніка.Раман МЕЛЬНІК.НА ЗДЫМКУ: Валянцін Трубчык уручае пасведчанні выпускнікам школы маладога кіраўніка.Фота аўтара.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу