Вт, 15 октября 2024
Прогноз погоды

В районном конкурсе “Самая здоровая семья« победила семья Марчук

18/07/2016

Спартыўная сям'я

IMG_0434Безумоўна, багацце Кобрына – яго жыхары, якія тут нараджаюцца, ствараюць сем’і, працуюць і робяць горад больш камфортным і прывабным. Кобрын “прырастае” новымі жыхарамі. За першае паўгоддзе 2016 года ў раёне было зарэгістравана 562 нованароджаных, сярод якіх 317 хлопчыкаў і 245 дзяўчынак. У 199 сем’ях з’явілася першае дзіця, у 222 – другое, у 99 – трэцяе, у 26 – чацвёртае, у 10 – пятае, у 3 – шостае і па адной сям’і, дзе “бусел прынёс” сёмае і адзінаццатае дзіця. У трох сем’ях нарадзіліся двойні.Сапраўднае багацце Кобрына – асабліва тыя, хто штодзённа з’яўляецца выдатным прыкладам для сваіх землякоў. Возьмем, напрыклад, сем’і, для якіх здаровы лад жыцця – не проста гучны лозунг. Вольга і Алег Марчукі з дачушкамі Дыянай і Веранікай - адна з такіх. Сёлета сям’я стала пераможцам у раённым конкурсе “Самая здаровая сям’я”. Мама працуе ў аквапарку метадыстам, бацька – на вытворчым прадпрыемстве “Палессе”, Дыяна скончыла шэсць класаў, Вераніка – чатыры.Веласіпед – асноўны сродак перамяшчэння сям’і Марчук. У кожнага ёсць свой двухколавы “сябар”, на якім як бацькі, так і дачушкі катаюцца не толькі па горадзе, але і ў час велапрабегаў.- Мы часта арганізоўваем паездкі на веласіпедах, – расказвае Вольга Казіміраўна. – У выхадныя дні ў нас не стаіць пытанне аб тым, як іх правесці. Калі я на рабоце арганізоўваю нейкі турыстычны паход, то ў яго мы адпраўляемся ўсе разам. Часта ездзім з сябрамі ў Белавежскую пушчу, дзе таксама катаемся на веласіпедах.Алег Марчук з’яўляецца пастаянным удзельнікам розных спаборніцтваў і на сваім прадпрыемстве. Для яго няма розніцы, валейбол гэта, дартс ці нейкі іншы від спорту.Акрамя любові да язды на веласіпедзе, сям’я Марчук гуляе ў валейбол. Дарэчы, Вольга Казіміраўна часта прымае ўдзел у аматарскіх першынствах, нярэдка заручыўшыся непасрэднай падтрымкай сям’і. Напрыклад, на гульні, якія праходзілі ў Польшчы, за маму паехалі хварэць усе. Гэтым відам спорту займаюцца і дачушкі.Акрамя вышэй названага, у Дыяны і Веранікі хапае часу на танцы ў ансамблі “Пралесачкі”, а калі дзяўчынкі былі зусім маленькія, хадзілі на фігурнае катанне на лядовую арэну. Знаходзіцца ў іх час і на плаванне, і на выступленні за школу на розных спартыўных спаборніцтвах. А яшчэ дзяўчынкі займаюцца фларыстыкай і любяць маляваць.У сям’і Марчук стараюцца выхоўваць дзяцей рознабакова, прывіваць любоў да спорту і здаровага ладу жыцця, таму што толькі так чалавек можа быць гарманічна развітым і здаровым.Людміла ПАШКОВІЧ.НА ЗДЫМКУ: сям’я Марчук.Фота аўтара.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу