Прогноз погоды
Ср, 30 апреля 2025

В поле – с хорошим настроением

11/08/2016 Павіццеўскі куточак

У поле – з добрым настроем

IMG_1715 Завітаўшы ў Павіцце ў самую гарачую пару для аграрыяў, мы не маглі не абысці тэмы ўборачнай кампаніі ў ДСУП “Сяльгас-Павіцце”. Пакуль ехалі на поле, у курс спраў увёў галоўны аграном гаспадаркі Міхаіл Цецярук. - Усе шэсць камбайнаў, якія ёсць у гаспадарцы, працуюць на поўную моц. Сёлета ў планах сабраць 4400 тон збожжавых культур, сярод якіх пшаніца, ячмень, авёс, трыцікале, – паведаміў галоўны аграном.

IMG_1713 Добрыя віды ў гаспадарцы і на кукурузу, ураджайнасць якой значна лепшая, чым летась. Міхаіл Цецярук заверыў, што праблем з кармамі зімой не будзе.На полі, дзе за камбайнам экіпажа-перадавіка павольна хадзілі буслы, было спякотна і хораша. Ігар Жук і Віктар Канцэвіч сустрэлі нас з усмешкай і добрым настроем. Мужчыны разам працуюць не адзін год, таму і работа ў іх зладжаная. Камбайнеры часу не марнуюць, працу пачынаюць, як спадзе з коласа раса, і не выключаюць маторы да самага вечара. Абедаюць і вячэраюць непасрэдна ў полі: усё ж эканомія часу, каб скарыстаць добрыя ўмовы надвор’я.Зараз галоўную скрыпку ва ўборцы якраз грае надвор’е. Менавіта ад яго залежыць, як хутка будзе сабраны хлеб з палёў.Людміла ПАШКОВІЧ. НА ЗДЫМКУ (злева направа): Віктар Канцэвіч і Ігар Жук падчас уборачнай кампаніі.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу