Вт, 05 ноября 2024
Прогноз погоды

В Кобринском Дворце культуры недавно отметили 100-летний юбилей белорусской милиции

20/03/2017

Да 100-годдзя беларускай міліцыіЗ удзячнасцю за спакой і парадак

Милиция концерт 4Мы ўзгадваем пра іх, калі штосьці ідзе не так, як заўсёды, і мы самі, наша маёмасць ці наш спакой аказваецца пад пагрозай. І яны прыходзяць на дапамогу, часам рызыкуючы сваім жыццём. Яны – супрацоўнікі беларускай міліцыі, якая нядаўна адзначыла свой 100-гадовы юбілей. Святочнае мерапрыемства, прысвечанае гэтай значнай даце, прайшло ў Кобрынскім Палацы культуры.

Милиция концерт 2

Милиция концерт 3Распачаў праграму відовішчны тэатралізавана-кінематаграфічны экскурс у гісторыю, які ў яркай і цікавай форме праілюстраваў стварэнне беларускай міліцыі ад самых яе вытокаў. З дасягненнямі і асноўнымі паказчыкамі кобрынскіх міліцыянераў прысутных пазнаёміў начальнік аддзела ўнутраных спраў Кобрынскага райвыканкама Уладзімір Сцепанюк, які адзначыў, што і ў час Вялікай Айчыннай вайны, і ў цяжкія пасляваенныя гады, і ў нашы дні міліцыя годна выконвае свой абавязак па ахове законнасці ў грамадстве.- Ёсць рэчы, якія на самай справе каштуюць вельмі дарагога, але мы часта не заўважаем іх таму, што яны ў нас проста ёсць, - падкрэсліў старшыня райвыканкама Аляксандр Зазуля. – Гэта – мір і спакой на нашай зямлі і той самы парадак, які з прыемным здзіўленнем адзначаюць усе нашы замежныя госці. Галоўная заслуга ў гэтым належыць нашай беларускай міліцыі. Прыемна жыць і працаваць, калі ведаеш, што ніякая неправамернасць на Кобрыншчыне проста не пройдзе, таму што на варце правапарадку стаяць сапраўдныя прафесіяналы, якія сёння нясуць службу ў Кобрынскім РАУС.

Милиция концерт 1Пад шчырыя апладысменты лепшым з лепшых у гэты дзень уручаліся заслужаныя ўзнагароды. Гэту прыемную місію выконвалі Аляксандр Зазуля, старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Даўжук, Уладзімір Сцепанюк, намеснік начальніка УУС Брэсцкага аблвыканкама Уладзімір Кіцель, старшыня савета ветэранаў Кобрынскага РАУС Мікалай Карніевіч. Цёплыя словы, граматы і памятныя падарункі ў гэты дзень знаходзілі і зусім маладых супрацоўнікаў, і сівых ветэранаў міліцыі, кіраўнікоў падраздзяленняў і простых “салдатаў правапарадку”, якія ўсе разам сёння робяць адну справу, ахоўваючы наш спакой. Побач з міліцыянерамі ўзнагароды атрымлівалі і тыя прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў, якія дапамагаюць ім у рабоце па ахове правапарадку і патрыятычным выхаванні моладзі. Асобнай пашаны ўдастоіліся супрацоўнікі міліцыі, якія ў розныя часы аддалі жыццё, выконваючы свой службовы абавязак – пасмяротныя юбілейныя медалі былі ўручаны родным загінуўшых міліцыянераў. Ва ўрачыстай атмасферы ў Палацы культуры ў памяць тых, хто да самага канца застаўся верным службе і прысязе, прайшла хвіліна маўчання.Павіншаваць кобрынскую міліцыю з юбілеем прыйшлі і калегі з сілавых службаў раёна. Выдатным сюрпрызам стала выступленне выхаванцаў Кобрынскага дзіцячага дома, з якім у Кобрынскага РАУС даўно наладжаны сяброўскія адносіны. Заключным акордам мерапрыемства і своеасаблівай удзячнасцю абаронцам правапарадку ад усёй Кобрыншчыны стаў маштабны святочны канцэрт.Дзмітрый БЯЛОЎ.Фота аўтара.

Поделиться в соцсетях: