Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка павiншаваў суайчыннiкаў з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
10 мая, "Кобрынскі веснік"/
Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём дзяржаўных сцяга, герба і гімна
Дарагія суайчыннікi !Сардэчна віншую вас з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
Абраная народам трыяда дзяржаўных сімвалаў адлюстроўвае вопыт і традыцыі, няпросты гістарычны шлях нашай незалежнай і суверэннай дзяржавы, прыгажосць і самабытнасць сінявокай Беларусі.
Яны разам з намі ў самыя адметныя моманты грамадскага жыцця і ўжо сталі неад'емнай часткай паўсядзённасці.Павага да герба, сцяга і гімна яднае нас і ўзмацняе патрыятычны настрой у адносінах да важкіх дасягненняў краіны і суайчыннікаў. І надалей гэтыя сімвалы будуць выклікаць пачуццё гонару, дачынення да лёсу Беларусі і адказнасці за яе будучыню.
Няхай у чыстым небе прыгожа лунае дзяржаўны сцяг, герб дэманструе ўсяму свету нашы волю, мудрасць і міралюбівасць, а душу кожнага кранаюць гукі дзіцячых галасоў падчас выканання гімна.
Жадаю здароўя, дабрабыту, новых поспехаў і перамог.
Аляксандр Лукашэнка,10 мая 2026 года.
Крыніца belta.by
Поделиться в соцсетях: