Вс, 08 декабря 2024
Прогноз погоды

В Кобринском детском доме состоялся новогодний утренник

31/12/2014 Социум

“Сёння ўсіх чакае казка ” пад такой назвай адбыўся навагодні ранішнік у Кобрынскім дзіцячым доме. Аб тым, што да гэтага мерапрыемства тут старанна рыхтаваліся і дарослыя, і дзеці, было заўважна адразу. “Лясная прыгажуня” ўсталявалася ў цэнтры святочна аформленай залы. Менавіта тут і разгарнулася асноўнае казачнае дзейства. А пачалося ўсё з прывітальнага карагода. 55 выхаванцаў Кобрынскага дзіцячага дома ў разнастайных маскарадных касцюмах падарылі светлыя ўсмешкі гасцям.А  гасцей  было  нямала.  Павіншаваць маленькіх жыхароў установы з Новым годам прыехалі госці з вобласці на чале з начальнікам упраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Міхаілам Ціханчуком. Не засталіся абыякавымі да дзяцей і мясцовыя арганізацыі. Сцэнарый свята быў пабудаваны ў выглядзе невялікай прыгоды па вызваленні Дзеда Мароза і Снягуркі з палону злой каралевы, у час якой маленькім выхаванцам давялося пераадолець шматлікія перашкоды. Гледачы ўбачылі не толькі цудоўнае выступленне маленькіх артыстаў, але адчулі, чым жыве Кобрынскі дзіцячы дом. Тут створаны ўсе ўмовы для развіцця творчых здольнасцей выхаванцаў. Гурткі “Рытміка”, “Вясёлыя ноткі”, “Наш тэатр”, “Цудоўны пясочак” далучаюць малых да свету мастацтва. За кожным канцэртным нумарам, прадстаўленым у час ранішніка, – плённая праца дзяцей і педагогаў. Дарэчы, шыкоўныя касцюмы герояў казачнага прадстаўлення - калектыўная работа супрацоўнікаў дзіцячага дома.Кульмінацыйным момантам навагодняй казкі было вызваленне з палону Дзеда Мароза і Снягуркі, а таксама атрыманне падарункаў. Задаволеныя тварыкі, бляск у вачах дзяцей, радасныя ўскрыкі сведчылі пра тое, што цуды і сапраўды здзяйсняюцца.Людміла ДубінаФота аўтара

[gallery link="file" order="DESC" columns="4"]

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу