Прогноз погоды
Пн, 12 мая 2025

В Кобринско-Малоритской РОС ДОСААФ отметили праздник соревнованиями.

03/11/2011 Здаровы лад жыцця Молодёжь

Менавіта такая добрая традыцыя існуе ў Кобрынска-Маларыцкай МРАС ДТСААФ. Вось і нядаўна тут прайшло чарговае першынство, прысвечанае Дню аўтамабіліста і дарожніка. У гэты дзень супрацоўнікі памяняліся ролямі са сваімі падапечнымі – і самі прайшлі праз тыя выпрабаванні, якія звычайна выпадаюць прэтэндэнтам на атрыманне вадзіцельскага пасведчання.

Пасля тэарэтычнай часткі, дзе інструктары Кобрынска-Маларыцкай МРАС ДТСААФ спаборнічалі ў веданні Правіл дарожнага руху, надышла пара практычнага экзамену па фігурным кіраванні аўтамабілем на аўтадроме. Заезд у гараж, дыяганальная паркоўка, старт на эстакадзе, “змейка”… Нягледзячы на тое, што  ўсе гэтыя выпрабаванні ўдзельнікі першынства вялікую колькасць разоў праходзілі разам са сваімі навучэнцамі, этап выклікаў вялікі азарт – кожны поспех суправаджаўся авацыямі і словамі падтрымкі. Трэба было не толькі правільна выканаць усе заданні, але і зрабіць гэта хутчэй за сапернікаў. Самым хуткім аказаўся малады інструктар Анатоль Герман, які справіўся з усімі заданнямі крыху болей, чым за адну хвіліну.

Цікавасць і энтузіязм ва ўсіх удзельнікаў выклікалі і спаборніцтвы па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, якія сталі чарговым этапам першынства. У іх з задавальненнем прынялі ўдзел як маладыя інструктары, так і супрацоўнікі сталага ўзросту – якія, не ўступаючы моладзі, адну за адной выбівалі “дзясяткі” трапнымі стрэламі.

Па суме месцаў у трох відах праграмы вызначыліся прызёры і ў комплексным заліку. Першым стаў майстар вытворчага навучання Сяргей Варановіч, другое месца заняў Анатоль Герман, які адзначыўся паспяховым выступленнем практычна ва ўсіх спаборніцтвах, а трэцім быў Аляксей Паляціла. Усе пераможцы ўзнагароджаны граматамі і памятнымі прызамі.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

Фота аўтара.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу