Вт, 15 октября 2024
Прогноз погоды

В Кобрине выбран властелин идей.

02/05/2013 Молодёжь Конкурсы

Захапленні прыўносяць у наша жыццё шмат яркіх фарбаў і радасці. У гэтым шчыра перакананы кожны з сямі ўдзельнікаў “Уладара ідэй” - другога этапа доўгатэрміновага праекта “Млын ідэй”. Нядаўна ён праводзіўся пад эгідай РК ГА “БРСМ” і святочнага агенцтва “Вялікае свята” на базе каледжа будаўнікоў. Свае таленты на сцэне прадэманстравалі педагогі школ і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Кобрыншчыны.

Яшчэ да пачатку мерапрыемства ў фае каледжа будаўнікоў разгарнулася выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў, у працэсе якой са школьнікамі горада было праведзена прафарыентацыйнае азнаямленне.…Харэаграфічныя нумары, дэфіле, драматычныя пастаноўкі, відэазамалёўкі, вершы, пясочная анімацыя “Мы памятаем” на патрыятычную тэму і многія іншыя творчыя работы канкурсантаў выклікалі бурныя эмоцыі гледачоў.Прыз сімпатый гледачоў заваявала педагог СШ №7 г. Кобрына Аксана Кацэвіч. А першае месца дасталося выкладчыку ліцэя сферы абслугоўвання Вользе Дзенісюк. Ад арганізатараў праекта яна атрымала галоўны прыз – мікрахвалевую печку.У бліц-інтэрв’ю “КВ” Вольга Мікалаеўна прызналася, што з ранняга дзяцінства марыла аб сцэне. А цяпер яна сама прафесіянальна выкладае ў ліцэі вакал і харэаграфію, ганарыцца сваімі таленавітымі выхаванцамі.Раман МЕЛЬНІК.НА ЗДЫМКУ: Вольга Дзенісюк (у цэнтры) са сваёй групай падтрымкі.Фота аўтара.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу