Прогноз погоды
Сб, 07 февраля 2026

В Кобрине впервые прошел чемпионат по кроссвордингу

26/01/2017

 

2У нашым горадзе 14 студзеня адбылася ўнікальная падзея. У гандлёвым цэнтры “Палессе” прайшоў чэмпіянат па красвордзінгу, які дагэтуль не праводзіўся не толькі ў Брэсцкай вобласці, але нават і ў Беларусі. Арганізатар гэтага конкурсу, як і многіх іншых інтэлектуальных гульняў у горадзе Кобрыне, Вячаслаў Кузьміч.Для ўдзелу ў чэмпіянаце патрэбна было прайсці электронную рэгістрацыю. Узроставых абмежаванняў не было, таму паспрабаваць свае сілы мог кожны жадаючы. Прыемна адзначыць, што ў спаборніцтва ўключыліся прадстаўнікі не толькі старэйшага пакалення, але і маладыя людзі.Сам чэмпіянат праходзіў у тры этапы. На выкананне заданняў удзельнікам у першым туры давалі 10 хвілін, у другім – 20, у трэцім – 30, з кожным турнірам заданні ўскладняліся . У перапынках паміж турамі ўдзельнікі мелі магчымасць атрымаць дадатковыя прызы.Першае месца ў чэмпіянаце заняла Ларыса Уколава, другое – Дзмітрый Ластавінскі, трэцяе – Валянціна Фінцклер. Пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі ад партнёра чэмпіянату – вытворчага прадпрыемства “Палессе”. Без увагі не засталіся і астатнія ўдзельнікі конкурсу, кожны з іх атрымаў заахвочвальныя падарункі.Вольга ШЫНКАРУК.

Поделиться в соцсетях:


Популярные материалы за месяц

Последние новости