Вс, 09 февраля 2025
Прогноз погоды

В Кобрине состоялся спортивный праздник «Лето - пора туристическая».

05/07/2013

Нядаўна пад эгідай РФАУ “Атлант” на базе СШ №8 праводзілася гарадское спартыўнае свята “Лета – пара турыстычная”, у якім прынялі ўдзел выхаванцы мясцовых школьных лагераў. За адведзены час хлопчыкам і дзяўчынкам патрэбна было пераадолець паласу перашкод, прадэманстраваць навыкі фігурнага кіравання веласіпедам, сабраць палатку і інш. У выніку першае месца заваявала каманда СШ №9. На другім месцы - каманда летняга дзіцячага лагера пры лядовай арэне. На трэцім - фізкультурнікі з СШ №8. Пераможцы і прызёры былі ўзнагароджаны граматамі і памятнымі прызамі.

Ул. Інф

фота: centerturizma.by

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу